Падрыхтоўка дзяцей да школы

Сярод функцый, якія выконвае дзіцячы сад у сістэме народнай адукацыі, акрамя ўсебаковага развіцця дзіцяці, вялікае месца займае падрыхтоўка дзяцей да школы. Ад таго, наколькі якасна і своечасова будзе падрыхтаваны дашкольнік, шмат у чым залежыць паспяховасць у яго далейшым навучанні.

   Падрыхтоўка дзяцей да школы ў дзіцячым садзе ўключае ў сябе дзве асноўныя задачы: усебаковае выхаванне (фізічнае, разумовае, маральнае, эстэтычнае) і спецыяльная падрыхтоўка да засваення школьных прадметаў.

    Работа выхавальніка па фарміраванні гатоўнасці дзіцяці да школы ўключае ў сябе:

выпрацоўка ў дзяцей уяўленняў аб занятках як важнай дзейнасці для набыцця ведаў. На аснове гэтага прадстаўлення ў дзіцяці выпрацоўваюцца актыўныя паводзіны на занятках (дбайнае выкананне заданняў, увага да слоў выхавальніка);

развіццё настойлівасці, адказнасці, самастойнасці, стараннасці. Іх сфарміраванасць вызначаецца ў імкненні дзіцяці авалодаць ведамі, уменнямі, прыкладаць для гэтага дастатковыя намаганні;

выхаванне ў дашкольніка вопыту дзейнасці ў калектыве і станоўчага станаўлення да аднагодак; засваенне спосабаў актыўнага ўздзеяння на аднагодкаў як удзельнікаў агульнай дзейнасці (уменне аказаць дапамогу, справядліва ацэньваць вынікі працы аднагодкаў, тактоўна адзначаць недахопы);

фарміраванне ў дзяцей навыкаў арганізаваных паводзін, вучэбнай дзейнасці ва ўмовах калектыву. Наяўнасць гэтых навыкаў аказвае істотны ўплыў на агульны працэс маральнага станаўлення асобы дзіцяці, робіць дашкольніка больш самастойным у выбары заняткаў, гульняў, дзейнасці па інтарэсах.

   Выхаванне і навучанне дзяцей у дзіцячым садзе носіць адукацыйны характар і ўлічвае два напрамкі атрымання дзецьмі ведаў і ўменняў: шырокія зносіны дзіцяці з дарослымі і аднагодкамі, і арганізаваны вучэбны працэс.

  У працэсе зносін з дарослымі і аднагодкамі дзіця атрымлівае разнастайныя звесткі, сярод якіх вылучаюць дзве групы ведаў і ўменняў. Першая прадугледжвае веды і ўменні, якімі дзеці могуць авалодаць у паўсядзённых зносінах. Другая катэгорыя ўключае веды і ўменні, якія падлягаюць засваенню дзецьмі на занятках. На занятках выхавальнік улічвае, як дзеці засвойваюць праграмны матэрыял, выконваюць заданні; правярае хуткасць і рацыянальнасць іх дзеянняў, наяўнасць розных уменняў і, нарэшце, вызначае ў іх здольнасць выконваць правільныя паводзіны.

  Вынікам развіцця дзіцяці ў дашкольным дзяцінстве з’яўляюцца перадумовы таго, што дзіця зможа прыстасавацца да ўмоў школы, прыступіць да сістэматычнай вучобы.

  Пры паступленні дзіцяці ў школу важна, каб яно мела не толькі развітую мову, але і падрыхтаваную руку, валодало зрокава-маторнай каардынацыяй. Недастатковае развіццё дробнай маторыкі рук у дзяцей старшага дашкольнага ўзросту, у далейшым можа прывесці да ўзнікнення негатыўных адносін да вучобы, трывожнага стану ў школе, слабай эмацыйна-валявой сферы дзіцяці, бо ўменне выконваць дробныя рухі з прадметамі развіваецца менавіта ў дашкольным узросце.

  Неабходна прадумваць заданні, каб яны прыносілі дзіцяці радасць, не дапускаючы нуды і ператамлення, імкнуцца выклікаць у дзяцей павышаную цікавасць, станоўчыя эмоцыі. Важнай часткай па развіцці дробнай маторыкі з’яўляюцца “пальчыкавыя гульні і практыкаванні”. Дзецям прапануецца з дапамогай разнастайных камбінацый пальцаў рук адлюстроўваць жывёл, людзей і прадметы.

 Шмат станоўчых эмоцый дзеці атрымліваюць, займаючыся з цуда-пясочніцай. З дапамогай пяску яны могуць ствараць пацешныя малюнкі. Падчас такіх практыкаванняў развіваецца ў дзяцей рэпрадуктыўнае і творчае ўяўленне, памяць, зрокава-маторная каардынацыя, вокамер, мова, дробныя рухі рук.

  Пажадана выкарыстоўваць такі прыём, як выкладванне з лічыльных палачак, запалак і шнуркоў. Гэта вельмі цікавы і эфектыўны спосаб работы па падрыхтоўцы дзяцей да навучання пісьму. Пры выкананні такіх заданняў у старшых дашкольнікаў развіваецца дробная маторыка рук, вокамер, творчае ўяўленне, памяць.

  Яшчэ ў рабоце карысна выкарыстоўваць крупы і насенне, вучыць дзяцей утрымліваць семачкі і крупы пальцамі; рабіць масаж далоняў з дапамогай гарошын; выкладваць геаметрычны або раслінны арнаменты, фігуркі людзей, жывёл, лічбы па апорных кропках або схемах ці маляваць іх па памяці; адгадваць навобмацак, у якім мяшочку ляжаць семачкі, збожжа, крупы, бабовыя. Праца з крупамі развівае ў дзяцей логіку, уяўленне, увагу, уседлівасць, тактыльныя адчуванні.

  Таксама праводзяцца цікавыя гульні з пластылінам, якія даюць магчымасць для агульнага развіцця дзіцяці. Перад лепкай чытаюцца казкі, загадваюцца загадкі, а дзеці лепяць найбольш упадабаныя персанажы.

   Дзецям вельмі падабаецца выкладванне каляровых шнуркоў па контуры якога-небудзь малюнка. Спачатку з дапамогай шнурочкаў дзеці выкладваюць контуры розных прадметаў і лічбаў, затым больш складаных кампазіцый. Трэба ўлічыць, што гэты занятак працаёмкі, таму не ва ўсіх дзяцей добра атрымліваецца.

  Добра вядома, што праца з нажніцамі практыкуе дзіця ў хуткай змене напружання і расслаблення дробнай мускулатуры рук. Такая работа дапамагае ў фарміраванні правільнага размеркавання мышачнай нагрузкі рукі.

  Выяўленчая дзейнасць дзіцяці ў дашкольным узросце з’яўляецца адным з натуральных спецыфічных дзіцячых відаў дзейнасці. Творчасць для іх – гэта адлюстраванне душэўнай працы. Не растаючыся з алоўкамі, фламастарамі, фарбамі, дзіця непрыкметна для сябе вучыцца назіраць, параўноўваць, думаць, фантазіраваць. Чым часцей дзіця трымае ў руках аловак ці пэндзаль, тым мацней замацоўваецца ўменне правільна трымаць аўтаручку, тым лягчэй будзе яму выводзіць першыя свае літары. Для дзіцяці звыклыя і знаёмыя сляды, якія пакідаюцца алоўкамі, фламастарамі, шарыкавай ручкай і пэндзлем, але дзіўным становіцца выкарыстанне пальчыкаў і далонек, пакамечанай паперай і ватавымі палачкамі.

  Калі мы хочам, каб нашы дзеці паспяхова вучыліся ў школе, мы павінны развіць у іх пазнавальную патрэбнасць, забяспечыць дастатковы ўзровень разумовай дзейнасці, даць неабходную сістэму ведаў аб навакольным асяроддзі.

Крыніца: Інтэрнэт-сайт  https://nsportal.ru/detskiy-sad/raznoe/2018/07/06/konsultatsiya-dlya-vospitateley-podgotovka-detey-k-shkole