Год якасці - 2024

25.01.2024

25 студзеня 2024 года ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта "Школа Актыўнага Грамадзяніна" і ў рамках Года якасці для навучэнцаў 8-10 класаў прайшоў адкрыты дыялог па тэме "Радзіма мая Беларусь у асобах. Слаўныя імёны ў навуцы і адукацыі» (аб дзеячах навукі, прадстаўніках сістэмы адукацыі). Госцем мерапрыемства была ветэран педагагічнай працы Бобка Таццяна Аляксееўна. Таццяна Аляксееўна звярнула ўвагу навучэнцаў на тое, што прафесія педагога ў сучасным грамадстве з'яўляецца асабліва важнай, на тое, якія якасці адрозніваюць настаўніка- патрыёта сваёй радзімы і што значыць быць патрыётам. Педагог падзялілася сакрэтамі прафесійнага майстэрства, расказала пра сваіх вучняў, якія дасягнулі значных поспехаў.
   
 
17.02.2024
17 лютага ў рамках шостага шостага школьнага дня і ў рамках Года якасці навучэнцы пачатковай школы прынялі ўдзел у квэсце «Кім быць?» Галоўная мэта мерапрыемства - пашырыць веды дзяцей аб свеце прафесій, прывіваць цікавасць да розных відаў дзейнасці. Дзеці пазнаёміліся з рознымі прафесіямі, адгадвалі прадстаўніка прафесіі па наборы інструментаў і дзеянняў, абмяркоўвалі неабходнасць і важнасць выбару прафесіі.
    
 
22.02.2024
22 лютага 2024 года ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта "Школа Актыўнага Грамадзяніна" і рамках Года якасці для навучэнцаў 8-10 класаў прайшоў адкрыты дыялог па тэме "Радзіма мая Беларусь у асобах. Абаронцы Айчыны» (пра супрацоўнікаў Узброеных сіл, Пагранічнай і Мытнай службы, МНС). Госцем мерапрыемства быў інспектар па дазвольнай рабоце аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі Клецкага РАУС Ратомскі М.Л. У ШАГ 1 класны кіраўнік 10 класа Булат З.А. актуалізавала веды вучняў аб Узброеных Сілах, пагранічнай службе, мытнай службе, МНС Рэспублікі Беларусь з дапамогай інтэрактыўнай віктарыны "Мы даведаемся". Навучэнцы паглядзелі фрагмент відэароліка “АрМІ-2022. Інжынерная формула”, абмеркавалі дасягненні беларускіх вайскоўцаў у міжнародных вайсковых гульнях і спаборніцтвах, гаварылі аб прыкладах доблесці, гонару, гераізму і самаахвяравання беларускіх воінаў у гісторыі сучаснай Беларусі, каму і за што прысвоена ганаровае званне "Герой Беларусі". У ШАГ 2 рабяты мелі магчымасць задаць пытанні госцю мерапрыемства. Міхаіл Леанідавіч расказаў навучэнцам чаму звязаў сваё жыццё з дадзенай прафесіяй, дзе атрымаў адукацыю, падзяліўся сваімі ўспамінамі аб першым «баявым хрышчэнні», аб узнагародах, звязаных з прафесійнай дзейнасцю. У канцы мерапрыемства ўсе прысутныя зрабілі выснову аб актуальнасці і важнасці тэмы размовы, аб тым, што ў нашай краіне створаны надзейны гарант бяспекі - эфектыўныя, падрыхтаваныя, аснашчаныя сучасным узбраеннем і ваеннай тэхнікай Узброеныя Сілы і мы з упэўненасцю можам сказаць, што нам ёсць чым і кім ганарыцца. Школьнікі павіншавалі госця мерапрыемствы з надыходзячым святам - Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
   
  
02.03.2024
2 сакавіка ў рамках шостага школьнага дня і ў рамках Года якасці  навучэнцы пачатковай школы прынялі ўдзел у конкурсе эрудытаў "Беларуская скарбонка". Дзве каманды "Зубраняты" і "Бусляняты" прадэманстравалі свае веды роднай мовы, літаратуры і культуры беларускага народа. Асаблівая ўвага была нададзена прамысловым прадпрыемствам нашай краіны, брэндам, якія выпускаюць якасныя тавары, далёка вядомыя за межамі Беларусі.
     
 
 
15.03.2024
15 сакавіка ва ўстанове адукацыі прайшоў Адзіны ўрок, прысвечаны Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Педагогі акцэнтавалі ўвагу навучэнцаў на тое, што мір, суверэнітэт і незалежнасць для беларускага народа з'яўляюцца адной з найвышэйшых каштоўнасцяў. Менавіта беларускі народ, які на працягу многіх стагоддзяў марыў аб сваёй суверэннай дзяржаве, які прайшоў і вытрымаў вялікую колькасць выпрабаванняў і войнаў, як ніхто іншы разумее і шануе мірнае неба, упэўненую будучыню і незалежнасць сваёй дзяржавы. Найбольш яскрава імкненне да міру і стварэння праявілася ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Толькі дзякуючы савецкаму салдату і патрыётам мы сёння жывем спакойным жыццём, ведаем гісторыю і, вядома ж, упэўнена глядзім у будучыню, беларускі народ можа сам распараджацца сваім лёсам, здзяйсняць гістарычны выбар далейшага шляху развіцця краіны. Мерапрыемства было накіравана на фарміраванне ў вучняў актыўнай грамадзянскай пазіцыі, разумення сутнасці і значэння Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, гатоўнасці свядома і актыўна выконваць грамадзянскія абавязкі, выконваць і паважаць законы сваёй краіны; выхаванне адказнасці за лёс краіны.
     
 
15.03.2024
Вучаніца 8 класа нашай установы адукацыі Грынкевіч Ульяна прыняла ўдзел у раённым урачыстым мерапрыемстве ў рамках Усебеларускай акцыі "Мы - грамадзяне Беларусі!"
  
 
17.03.2024
17 сакавіка 2024 у рамках Года якасці педагогі і навучэнцы школы наведалі XXXI Мінскую міжнародную кніжную выставу - кірмаш. Наведвальнікі мелі магчымасць знайсці разнастайную літаратуру, пазнаёміцца з навінкамі і любімай класікай на любы густ з розных краін, наведаць прэзентацыі кніг вядомых пісьменнікаў. Мерапрыемства таксама было прымеркавана да 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Своеасаблівая даніна памяці ахвярам гэтых падзей і патрыятычная лінія выяўлены ў сотнях класічных і сучасных літаратурных творах, прадстаўленых на выставе.
     
 
21.03.2024
21 сакавіка у рамках года якасці навучэнцы, педагогі і тэхперсанал школы прынялі актыўны ўдзел у раённым суботніку. Надвор'е падарыла вясновы сонечны дзень. Узброіўшыся неабходным інвентаром удзельнікі суботніка прыводзілі ў парадак школьную тэрыторыю: збіралі смецце, зграбалі леташняе лісце і траву.
 
     
 
02.04.2024
У рамках Года якасці педагогі, навучэнцы, работнікі школы прынялі ўдзел у рэспубліканскай акцыі "Адновім лясы разам". Удзельнікі мерапрыемства высадзілі саджанцы елкі і хвоі на тэрыторыі Галынкаўскага лясніцтва.
 
       
 
05.04.2024
5 красавіка ў рамках Года якасці навучэнцы школы прынялі ўдзел у акцыі "Дзень з прадпрыемствам" і рэспубліканскай акцыі "Адновім лясы разам". Памочнік ляснічага Галынкаўскага лясніцтва Капылова Дар'я Дзянісаўна і майстар лесу Капылоў Яўген Міхайлавіч расказалі рабятам пра лесааднаўленне і развядзенне лясных культур.
   

                                                                 План мерапрыемстваў

ДУА «Галынкаўская сярэдняя школа Клецкага раёна»

па правядзенню Года якасці

 

 

№ п/п

Назва мерапрыемства

Срок рэалізацыі

Адказныя

МЕРАПРЫЕМСТВЫ З РЭСПУБЛІКАНСКАГА ПЛАНА МЕРАПРЫЕМСТВАЎ

ПА ПРАВЯДЗЕННІ Ў 2024 ГОДЗЕ ГОДА ЯКАСЦІ

1.

Афармленне інфармацыйнага стэнда і тэматычнай старонкі на сайце ўстановы адукацыі «Год якасці».

студзень

Канапацкая Дз.С, класны кіраўнік  6 класа

2.

Шырокае асвятленне мерапрыемстваў, якія праводзяцца ў рамках «Году якасці».

На працягу года

Карпіевіч В.Ю., адказны за арганізацыю ВР

3.

Распрацоўка плана мерапрыемстваў УА па павышэнні якасці адукацыі.

Люты

Дудук А.А., намеснік дырэктара па ВВР

4.

Зацвярджэнне і рэалізацыя планаў павышэння якасці адукацыі.

Люты

Мацукевіч В.І., дырэктар УА

5.

Укараненне ў арганізацыях настаўніцтва ў мэтах прафесійнага росту маладых работнікаў і культывавання адказных адносін да працы.

На працягу года

Дудук А.А., намеснік дырэктара па ВВР

6.

Распрацоўка анкет аб задаволенасці насельніцтва якасцю адукацыі, аналіз вынікаў анкетавання з прыняццем мер у рамках кампетэнцыі.

Май

Дудук А.А., намеснік дырэктара па ВВР

7.

Прапаганда ідэй здаровага ладу жыцця, здаровага харчавання, фарміраванне адказных адносін да мужчынскага і жаночага здароўя для якаснага даўгалецця і захавання здароўя нацыі.

На працягу года

Карпіевіч В.Ю., адказны за арганізацыю ВР

8.

Забеспячэнне даступнасці заняткаў фізічнай культурай і спортам па відах спорту для дзяцей і моладзі ў сельскай мясцовасці (пашырэнне матэрыяльна-тэхнічнай базы).

На працягу года

Мацукевіч В.І., дырэктар УА

9.

Распрацоўка і рэалізацыя ведамаснага плана мерапрыемстваў па ўмовах і ахове працы, зніжэнне прафесійных рызык, узроўню вытворчага траўматызму і прафесійных захворванняў, паляпшэнне ўмоў працы работнікаў

Люты

Мацукевіч В.І., дырэктар УА

10.

Правядзенне конкурсаў, акцый, дыялогавых пляцовак, форумаў, круглых сталоў і іншага, у тым ліку ў мэтах рэкламы прадукцыі беларускай вытворчасці на рынкі краін «далёкай дугі», размяшчэнне (распаўсюджванне) сацыяльнай рэкламы, прысвечанай Году якасці.

На працягу года

Карпіевіч В.Ю., адказны за арганізацыю ВР

ДАДАТКОВЫЯ МЕРАПРЫЕМСТВА ПА ПАВЫШЭННЮ ЯКАСЦІ АДУКАЦЫІ

 

11.

Правядзенне мерапрыемстваў у рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта «ШАГ» (па асобным плане).

На працягу года

Карпіевіч В.Ю., адказны за арганізацыю ВР

12.

Кантроль якасці ведаў навучэнцаў.

 

На працягу года

Дудук А.А., намеснік дырэктара па ВВР

13.

Удзел у конкурсах, прысвечаных Году якасці.

На працягу года

Карпіевіч В.Ю., адказны за арганізацыю ВР

14.

Арганізацыя наведвання навучэнцамі ўстановы адукацыі музеяў, прадпрыемстваў і арганізацый

На працягу года

Карпіевіч В.Ю., адказны за арганізацыю ВР

15.

Афармленне тэматычнай выставы ў бібліятэцы, прысвечанай Году якасці.

Люты

Грынкевіч А.М., бібліятэкар

16.

Квэст «Кім быць?»

17.02.2024

Сазановіч Н.А.,класны кіраўнік 1 класа

17.

Конкурс эрудытаў “Беларуская  скарбонка”

02.03.2024

Мурашка Н.І., класны кіраўнік 3 класа

18.

Адзіны ўрок «Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь»

Урачыстае ўручэнне падарункавых выданняў “Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь”.

15.03.2024

Класныя кіраўнікі 1-10 класаў

Карпіевіч В.Ю., адказны за арганізацыю ВР

19.

Віртуальная экскурсія “Твая прафесійная адукацыя” 

16.03.2024

Сёмуха А.М., класны кіраўнік 7 класа

20.

Тэматычныя інфармацыйныя гадзіны «Зроблена ў Беларусі».

Красавік

Класныя кіраўнікі 1-10 класаў

21.

Тыдзень прафарыентацыі (па асобным плане)

Красавік

Карпіевіч В.Ю., адказны за арганізацыю ВР

22.

Адзіны ўрок да Дня народаў Беларусі і Расіі

01.04.2024

 

Класныя кіраўнікі 1-10 класаў

23.

Круглы стол “Асабістае і грамадскае ў выбары прафесіі”

20.04.2024

Сёмуха А.М., класны кіраўнік 7 класа

24.

Адзіны ўрок «Лёс маёй сям'і ў гісторыі маёй краіны».

15.05.2024

Класныя кіраўнікі 1-10 класаў

25.

Прафарыентацыйная гадзіна “Чалавек і яго лёс” (знакамітыя людзі Клеччыны)

18.05.2024

Бобка С.І., класны кіраўнік 9 класа

26.

Тэматычныя дні, прысвечаныя Году якасці, у дзіцячым аздараўленчым лагеры.

Чэрвень

Карпіевіч В.Ю., адказны за арганізацыю ВР

27.

Арганізацыя і правядзенне рамонтных работ ва ўстанове адукацыі да пачатку новага навучальнага года.

Ліпень

Адміністрацыя школы

28.

Тэматычныя класныя гадзіны “Беларускія традыцыі якасці”

Верасень

Класныя кіраўнікі 1-11 класаў

29.

Круглы стол «Якасць - гэта справа кожнага!»

Кастрычнік

Карпіевіч В.Ю., адказны за арганізацыю ВР

30.

Фотавыстава “Зроблена ў Беларусі”

Кастрычнік

Карпіевіч В.Ю., адказны за арганізацыю ВР

31.

Тэматычныя інфармацыйныя гадзіны «Беларусь-краіна са Знакам якасці»

Лістапад

Класныя кіраўнікі 1-11 класаў

32.

Тэматычныя інфармацыйныя гадзіны “Падводзім вынікі года якасці”

Снежань

Класныя кіраўнікі 1-11 класаў

33.

Экскурсіі на прадпрыемствы Клецкага раёна ў рамках акцыі «Дзень з прадпрыемствам».

На працягу года

Карпіевіч В.Ю., адказны за арганізацыю ВР

 

Намеснік дырэктара

па вучэбна - выхаваўчай рабоце                     А.А.Дудук

Ещё в этом разделе