Аплата за харчаванне

На падставе Пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29 лютага 2008 г. № 307 "Аб памеры і парадку збірання платы за харчаванне дзяцей ва ўстановах, якія забяспечваюць атрыманне дашкольнай адукацыі» са зменамі і дапаўненнямі, унесенымі пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 27 сакавіка 2014 г. № 226 аплата бацькоў (законных прадстаўнікоў) за харчаванне дзяцей ва ўстановах дашкольнай адукацыі:

1.1. спаганяецца ў памеры 100 працэнтаў ад дзеючых грашовых норм расходаў на харчаванне ў дзень на аднаго выхаванца ў залежнасці ад узросту дзяцей, віду і рэжыму работы дашкольнай установы;

1.2. не спаганяецца:

з бацькоў (законных прадстаўнікоў) дзяцей-інвалідаў, дзяцей, хворых на анкалагічныя захворванні, хворых на туберкулёз, інфіцыраваных вірусам імунадэфіцыту чалавека, якія атрымліваюць дашкольную адукацыю, спецыяльную адукацыю на ўзроўні дашкольнай адукацыі;

з членаў сем'яў асоб, пералічаных у падпунктах 12.2 і 12.3 пункта 12 артыкула 3 Закона Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2007 года "Аб дзяржаўных сацыяльных ільготах, правах і гарантыях для асобных катэгорый грамадзян» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2007 г. № 147, 2/1336);

1.3. зніжаецца на 50 працэнтаў:

для сем'яў, якія маюць трох і больш дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў;

для апекуноў, прыёмных бацькоў, бацькоў-выхавальнікаў дзіцячых дамоў сямейнага тыпу, дзіцячых вёсак (гарадкоў);

1.4. зніжаецца на 30 працэнтаў для сем'яў, якія маюць двух дзяцей, якія атрымліваюць дашкольную адукацыю, спецыяльную адукацыю на ўзроўні дашкольнай адукацыі;

Пры звароце да кіраўніка дашкольнай установы для вызвалення ад платы за харчаванне дзяцей альбо яе зніжэння бацькам (законным прадстаўнікам) неабходна прадставіць наступныя дакументы:

пасведчанне інваліда - для дзяцей-інвалідаў;

выпіску з медыцынскіх дакументаў - для дзяцей з анкалагічнымі захворваннямі, хворых на туберкулёз, інфіцыраваных вірусам імунадэфіцыту чалавека;

пасведчанне аб праве на льготы або даведку аб праве на льготы - для членаў сямей асоб, пералічаных у падпунктах 12.2 і 12.3 пункта 12 артыкула 3 Закона Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2007 года "Аб дзяржаўных сацыяльных ільготах, правах і гарантыях для асобных катэгорый грамадзян» ( Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2007 г. № 147, 2/1336);

пасведчанне шматдзетнай сям'і - для сем'яў, у якіх выхоўваюцца трое і больш дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў.

даведку аб тым, што грамадзянін з'яўляецца навучэнцам, - для сем'яў, у якіх выхоўваюцца двое дзяцей, якія атрымліваюць дашкольную адукацыю, спецыяльную адукацыю на ўзроўні дашкольнай адукацыі;

пасведчанне на права прадстаўлення інтарэсаў падапечнага - для апекуноў, прыёмных бацькоў, бацькоў-выхавальнікаў дзіцячых дамоў сямейнага тыпу, дзіцячых вёсак (гарадкоў)

Пры разліку платы за харчаванне дзяцей не ўлічваюцца дні, калі дзеці не атрымлівалі харчаванне па прычыне іх адсутнасці ў дашкольнай установе. Бацькі (законныя прадстаўнікі) выхаванца абавязаны напярэдадні пісьмова альбо вусна паведаміць педагагічных работнікаў дашкольнай установы аб маючай адбыцца адсутнасці дзіцяці.

Аплата харчавання дзяцей у дашкольных установах ажыццяўляецца бацькамі (законнымі прадстаўнікамі) штомесяц не пазней за 25-га чысла бягучага месяца.

У выпадку несвоечасовай аплаты кіраўнік установы (загадчык) на падставе Пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29 лютага 2008 г. № 307 "Аб памеры і парадку збірання платы за харчаванне дзяцей ва ўстановах, якія забяспечваюць атрыманне дашкольнай адукацыі", здымае дзіця з забеспячэння да пагашэння доўгу.