Мэта і задачы работы ўстановы на 2023/2024 навучальны год

 

Мэта: Стварэнне адукацыйнага асяроддзя, якое  спрыяе раскрыццю індывідуальных асаблівасцяў асобы навучэнцаў, іх разумоваму і фізічнаму развіццю, фарміраванню грамадзянскасці і патрыятызму ў адпаведнасці з актуальнымі патрэбамі грамадства і дзяржавы.

Задачы:

    1. Фарміраваць  асновы  патрыятызма сродкамі гульнявой дзейнасці.

  1. Забяспечыць далейшы рост якасці адукацыі ў адпаведнасці з запытамі навучэнцаў, іх законных прадстаўнікоў праз:

стварэнне адукацыйнага асяроддзя, якое забяспечвае даступнасць і якасць адукацыі ў адпаведнасці з дзяржаўнымі адукацыйнымі стандартамі і сацыяльным заказам; 

стварэнне спецыяльных умоў для атрымання адукацыі асобамі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, развіццё іх творчых здольнасцей, далучэнне іх да розных відаў спецыяльна значнай дзейнасці;

развіццё ўмоў для рэалізацыі асабістых творчых здольнасцяў вучняў у працэсе даследчай  дзейнасці, алімпіяднага руху за кошт прафесійнага росту педагогаў, актывізацыі іх творчага патэнцыялу, павышэння эфектыўнасці навучальных і факультатыўных заняткаў.

  1. Удасканальваць выхаваўчую прастору ўстановы адукацыі, якая садзейнічае развіццю ідэйна ўстойлівай, маральна і фізічна здаровай асобы навучэнца, здольнай да значнай сацыяльнай дзейнасці, асэнсаванаму прафесійнаму выбару праз:

 выхаванне актыўнай грамадзянскай пазіцыі з дапамогай сацыяльна значнай дзейнасці на карысць асобы, грамадства, дзяржавы;

развіццё лідарскіх якасцей вучняў праз актывізацыю дзейнасці вучнёўскага самакіравання, дзіцячых і маладзёжных грамадскіх аб'яднанняў;

стварэнне ўмоў для прафесійнага самавызначэння вучняў, аказанне педагагічнай падтрымкі навучэнцам у працэсе выбару прафесійнай сферы дзейнасці;

 прафілактыку супрацьпраўных паводзін і рознага роду залежнасцяў, суіцыдальных рызык у дзяцей і падлеткаў;

павышэнне эфектыўнасці здароўезберагальнага асяроддзя школы, фарміраванне ў навучэнцаў  адказных адносін да свайго здароўя як да асабістай і грамадскай каштоўнасці,  культуры бяспечных паводзін.

  1. Удасканальваць падыходы да арганізацыі метадычнага суправаджэння прафесійнага росту педагога праз:

засваенне педагогамі  спосабаў арганізацыі навучання навучэнцаў з шырокім выкарыстаннем сучасных сродкаў камунікацыі, анлайн узаемадзеяння, дыстанцыйнага навучання і адукацыйных Інтэрнэт-рэсурсаў;

укараненне актыўных форм метадычнай работы, абагульненне і распаўсюджванне эфектыўных практык, садзейнічанне іх трансляцыі ў галіновым  друку, канферэнцыях, конкурсах прафесійнага майстэрства;

фарміраванне патрэбнасці ў бесперапыннай самаадукацыі педагагічных работнікаў.

  1. Працягнуць выкананне паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця, санітарных правілаў і нормаў, умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановы адукацыі