Аналіз работы ўстановы адукацыі за 2022/2023 навучальны год

У 2022/2023 навучальным годзе адукацыйны працэс у Дзяржаўнай установе адукацыі «Галынкаўская сярэдняя школа Клецкага раёна» быў арганізаваны ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, Статутам дзяржаўнай установы адукацыі, а таксама іншымі нарматыўнымі прававымі дакументамі, якія рэгулююць дзейнасць устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.

          У 2022/2023 навучальным годзе педагагічны калектыў дзяржаўнай установы адукацыі “Галынкаўская  сярэдняя школа Клецкага раёна”  працаваў над стварэннем  аптымальных умоў для рэалізацыі даступнасці, якасці і эфектыўнасці адукацыі, якія садзейнічаюць развіццю інтэлектуальнай, духоўна-маральнай, гарманічна развітай, фізічна здаровай асобы, здольнай да творчасці, самаразвіцця і самавызначэння.

Для дасягнення мэты вырашаліся наступныя задачы:

  1. фарміраваць звязнае маўленне выхаванцаў дашкольнай групы сродкамі тэатральна-гульнявой дзейнасці;
  2. ствараць умовы для павышэння якасці навучання вучняў праз вывучэнне іх інтарэсаў і здольнасцей, праз удасканаленне форм і метадаў правядзення вучэбных заняткаў, удасканаленне сістэмы работы з вучнямі па іх падрыхтоўцы да алімпіяд, конкурсаў работ даследчага характару, інтэлектуальных і творчых конкурсаў;
  3. забяспечваць навукова-метадычнае суправаджэнне адукацыйнай дзейнасці, развіваць інтэлектуальна-творчы патэнцыял кожнага педагога ў адпаведнасці з яго запытамі, садзейнічаць павышэнню ўзроўню прафесійнай культуры і інфармацыйнай кампетэнтнасці педагогаў;
  4. фарміраваць грамадзянскаць, патрыятызм, духоўна-маральныя каштоўнасці, устойлівую матывацыю да здароўезберажэння праз удасканаленне выхаваўчай работы, арганізацыю пазаўрочнай дзейнасці, удзел у маладзёжных арганізацыях, праз супрацоўніцтва з сям’ёй і соцыумам;
  5. умацоўваць матэрыяльна-тэхнічную базу, інфармацыйную прастору ўстановы адукацыі, ствараць бяспечныя ўмовы арганізацыі адукацыйнага працэсу.

Пастаўленыя задачы ў асноўным выкананыя.

У 2022/2023 навучальным годзе ўстанова адукацыі працавала ў рэжыме шасцідзённага працоўнага тыдня                            і пяцідзённага вучэбнага, у адну вучэбную змену. Функцыянавалі дашкольная група, восем  класаў (I-III, V-IX класы), у якіх навучаліся 8  выхаванцаў і 31 вучань. Ва ўстанове адукацыі сістэматычна ажыццяўляўся  ўлік дзяцей  ад 0 да 18 гадоў, якія падлягаюць навучанню на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі. Афармлялася неабходная дакументацыя. Парушэнняў не выяўлена.

Навучэнцы  ўстановы адукацыі пражываюць на тэрыторыі Галынкаўскага  сельскага  Савета. Дашкольную групу наведваюць дзеці  аг. Галынка, аг. Карацк, в. Машукі, пас. Азярэчча. Вучні пражываюць у аг. Галынка, аг. Карацк, в. Машукі,  в. Шайкі. Жыллёвыя ўмовы здавальняючыя.  Ажыццяўляўся падвоз 22 вучняў (70 %)  з  вёсак, размешчаных на адлегласці ад 1,5 да 8 км.  Ва ўстанове адукацыі  навучаліся  дзеці з 25 сем'яў (у 2021/2022 навучальным годзе -32).  Шматдзетныя – 19 дзяцей з 6 сем'яў,  малазабяспечаных няма, апякунскія – 1 дзіця  з адной сям'і. Большасць бацькоў у сацыяльным плане прадстаўляюць рабочых. Працэнт вышэйшай адукацыі нізкі. У асноўным бацькі маюць сярэднюю прафесійную адукацыю, што пэўным чынам ўплывае на адукацыйныя запыты навучэнцаў.

Пры састаўленні гадавога плана вытрымлівалася пераемнасць паміж ступенямі навучання. Ва ўстанове адукацыі  існуе рацыянальны з пункту гледжання захавання здароўя навучэнцаў  рэжым. Установа адукацыі працуе з 7.30 да 18.00. Час перапынкаў суадносіцца з СанПіН. Вучэбная нагрузка рацыянальна размеркавана па днях тыдня.  Максімальна дапусцімая  нагрузка на кожнага вучня адпавядае патрабаванням. Аналіз стану здароўя вучняў паказаў, што педагогі  надавалі дастатковую ўвагу выхаваўча-аздараўленчай рабоце, захаванню і паляпшэнню здароўя вучняў,  выкарыстоўвалі на вучэбных занятках  элементы здароўезберагаючых тэхналогій, праводзілі дынамічныя фізхвілінкі, афтальмапаўзы. Санітарна-гігіенічныя, дыдактычныя  і метадычныя патрабаванні ў асноўным выкананы.

Пры правядзенні аналізу колькасці груп здароўя навучэнцаў установы адукацыі за 2022/2023 навучальны год устаноўлена, што колькасць вучняў з 1-й групай здароўя адсутнічае (у 2021/2022 навучальным годзе – 3% );  з 2-й групай здароўя – 29, 90% (81%),  з 3-й групай здароўя – 2, 7%, (13%),  з 4-й групай здароўя – 1 чалавек, 3% (3%); у дашкольнай групе з 8 дашкольнікаў 6, 75 % мелі  2-ю групу  здароўя (у 2021/2022 навучальным годзе ўсе 12, 100% мелі  2-ю групу здароўя),                          да 4 групы адносіліся  2 выхаванцаў, 25%. Групы па фізічнай культуры: 29 вучняў 93,5% адносіліся да асноўнай (у 2021/2022 навучальным годзе – 87,5%), 1, 3,2% (7,5%)-  падрыхтоўчая і  1,  3,2% (2,5%) – вызвалены,   выхаванцы 6, 75% (100%) адносіліся да асноўнай групы, 2, 25% да спецыяльнай медыцынскай групы.

 Аналіз захворванняў на працягу года паказаў, што большасць  – прастудныя захворванні і захворванні органаў дыхання. Узровень такіх захворванняў  змяншаецца ў дашкольнай  групе: 2021 – 7,4 дзён, у 2022 – 1,8.

Навучэнцы  прайшлі аздараўленне ў летні перыяд (аздараўленчы лагер з дзённым знаходжаннем – 10 вучняў, профільны лагер з кругласутачным прыбываннем - 10, аздараўленчы лагер “Нача” – 3 (4)). Двое вучняў прайшлі аздараўленне ў санаторнай школе. У дашкольнай групе летняе аздараўленне  праводзілася два месяцы (ліпень, жнівень) для трох выхаванцаў. 

Ва Установе адукацыі працуе сталовая на 56 месцаў. Дашкольнікі забяспечваюцца трохразовым харчаваннем, школьнікі – аднаразовым, выхаванцы групы падоўжанага дня   - двухразовым. Выконваюцца нормы харчавання найбольш значных прадуктаў на 97% (раённы паказчык 98%). Асноўная роля ў арганізацыі харчавання і кантролю якасці ежы адведзена  савету па   харчаванню. Маецца план работы, праграма вытворчага кантролю.

Выконваецца паветраны і цеплавы рэжымы,  санітарна-гігіенічныя патрабаванні да вучнёўскай мэблі і ўсяго вучэбнага абсталявання. Абсталяваны 13 вучэбных кабінетаў, 3 з якіх сумешчаныя. Маецца стадыён, спартыўная пляцоўка. У дашкольнай рознаўзроставай групе маецца неабходны набор памяшканняў, абсталяваны спартыўна-гульнявыя пляцоўкі, экалагічная сцежка.

Ва ўстанове адукацыі створана лакальная сетка,  амаль усе камп’ютары  далучаны да сеткі Інтэрнэт. Настаўнікі, выхавальнікі       і навучэнцы маюць магчымасць карыстацца Інтэрнэт-рэсурсамі.

На працягу года праводзіліся мерапрыемствы, накіраваныя на стварэнне бяспечных умоў жыццядзейнасці вучняў. Кабінеты  хіміі, фізікі забяспечаныя вогнетушыцелямі, сухім пяском. У гэтых кабінетах, а таксама                          ў спартыўнай зале, на месцы дзяжурнага, на харчблоку, у школьным аўтобусе маюцца аптэчкі. Ва ўсіх класных кабінетах маюцца ў наяўнасці інструкцыі па правілах бяспечных паводзін, супрацьпажарная інструкцыя, графікі праветрывання кабінетаў. У месцах масавага збору людзей (актавая, спартыўная зала, рэкрэацыя, дашкольная група) маецца агульаб’ектавая інструкцыя. Ва ўстанове адукацыі сістэматычна праводзяцца вучэбныя  трэніроўкі па эвакуацыі навучэнцаў i работнiкаў у выпадку ўзнікнення надзвычайных сітуацый. Аформлены куткі па пажарнай бяспецы, бяспецы дарожнага руху, маюцца «Маршрут бяспекі», планы эвакуацыі. Прынятыя меры дазволілі пазбегнуць дзіцячага траўматызму.

У 2022/2023 навучальным годзе адукацыйны працэс ва ўстанове адукацыi ажыццяўляў высокакваліфікаваны педагагічны калектыў у складзе 14 педагогаў: з іх 85,7% (у 2021/2022 навучальным  годзе 86,6%) маюць вышэйшую педагагічную  адукацыю. У 92,8% педагогаў стаж прафесійнай дзейнасці складае больш  за 15 гадоў. Дастаткова спрыяльная і ўзроставая структура педагагічных работнікаў: 64% (71%) педагогаў знаходзяцца ва ўзросце ад 30 да 55 гадоў. Неабходна адзначыць, што 92,8% (86,6%)  педагогаў – гэта педагогі вышэйшай   і першай кваліфікацыйнай катэгорыі. Такім чынам, педагагічны калекты стабільны, яго аснову складаюць педагогі з вышэйшай адукацыяй, вышэйшай і першай  кваліфікацыйнай катэгорыяй, практычна адсутнічае цякучасць кадраў. У бягучым навучальным годзе павысілі кваліфікацыйную катэгорую 2 педагогі. Атрымалі  другую і першую кваліфікацыйныя  катэгорыі.

На працягу навучальнага года прайшлі павышэнне кваліфікацыі на базе МАІРА 4 педагогі.  План павышэння кваліфікацыі выкананы.

Ва ўстанове функцыяніруе  дашкольная група, якая рэалізуе адукацыйную праграму дашкольнай адукацыі.

Колькасць выхаванцаў у параўнанні з папярэднім годам зменшылася на 4 дзіцяці і склала 8 (2021/2022 навучальны год – 12, 2020/2021 навучальны год-15).

Функцыяніруе  група кароткачасовага прыбывання (прагулачная, 2 чалавекі). Падвозам ахоплена 3 выхаванцы з 2 населеных пунктаў (2021/2022 навучальны год – 8 выхаванцаў).

  Па мікрараёне за 2022 год ахоп  дзяцей ад 3 года да 6 гадоў дашкольнай адукацыяй склаў 100 % (у  2021/2022 навучальным годзе87,5 %, раённы паказчык – 81,2%). Падрыхтоўкай да навучання ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі ахоплена 100 % дзяцей пяцігадовага ўзросту.

  Выкананне нарматыву забяспечанасці дзяцей дашкольнага ўзросту месцамі ва ўстановах дашкольнай адукацыі па мікрараёне 100% (раённы паказчык 100% (стандарт 96,8%).  Ва ўстанове адсутнічае чарговасць у прадастаўленні месцаў у дашкольную групу. Дашкольная група аказвае адукацыйную паслугу дадаткова да асноўнага кампаненту  - на платнай аснове працуе гурток “Рыхтуемся да школы (5 чалавек).

Працэнт аснашчэння вучэбна – метадычнымі дапаможнікамі складае 100% (2021/2022-98,5%). Працэнт забяспечанасці надворным абсталяваннем склаў 76,3%.

Работа  калектыву дашкольнай групы будавалася згодна з пастаўленай асноўнай задачай для дашкольнай групы: фарміраваць звязнае маўленне выхаванцаў дашкольнай групы сродкамі сродкамі тэатральна-гульнявой   дзейнасці.

Для рэалізацыі гэтай задачы быў  праведзены  педагагічны  савет, бацькоўскі сход «Тэатр – наш сябар і памочнік», кансультацыі, пасяджэнні метадычнага аб'яднання выхавальніка дашкольнай адукацыі і настаўнікаў пачатковых класаў. Праводзіліся тэматычныя тыдні “Каляды”, “Родная мова мая”, “Беларусь – міралюбівая краіна”.

Вялася работа па ўзаемадзеянні з бацькамі.  Законныя прадстаўнікі наведваюць тэматычныя дні і святы, бацькоўскія сходы. У інфармацыйным кутку размяшчаюцца рэкамендацыі і кансультацыі: “Выхоўваем грамадзяніна”, “Выхаванне патрыятызму і любові да роднага краю” і інш. Інфармаванне бацькоў вядзецца з дапамогай мессенджэра Вайбер, сайт ўстановы адукацыі. Праводзілася анкета для законных прадстаўнікоў “Задаволенасць адукацыйным працэсам у дашкольнай групе”. Працэнт задаволенасці склаў-100.

Прадметна-развіццёвае асяроддзе дашкольнай групы адлюстроўвае нацыянальную накіраванасць, што дапамагае дзецям усвядоміць сябе часткай беларускага народа. Змена матэрыялу ажыццяўляецца ў адпаведнасці з тэмамі тыдня, сезонамі, яркімі падзеямі ў Рэспубліцы Беларусь, народнымі і дзяржаўнымі святамі.

Работа  выхаванкі дашкольнай групы Гаўрыленка Сафіі (5 гадоў)  “Пра што расказвае  таблічка з надпісам і чырвонай зоркай на старым доме?”  у намінацыі “Мая радзіма Беларусь” (кіраўнік работы выхавальнік дашкольнай адукацыі Шыліна Ж. М.) у раённым фестывалі работ даследчага характара “Я даследчык ” заняла першае месца, і стала фіналістам другога этапу (абласнога) адкрытага фестывалю “Я – даследчык”  Мінскай вобласці, прысвечанага Году міру і стварэння ў намінацыі “Мая радзіма Беларусь”.

У бягучым навучальным годзе дашкольная група прыняла ўдзел ва ўсіх раённых  этапах абвешчаных фестываляў і конкурсаў.

Значная ўвага надаецца пераемнасці паміж дашкольнай адукацыяй і пачатковым звяном. Работа вядзецца па трох накірунках: з педагогамі, з навучэнцамі і з законнымі прадстаўнікамі.  Для выхавальніка дашкольнай групы  і настаўнікаў пачатковай школы былі арганізаваны і праведзены сумесныя мерапрыемствы ў рамках пасяджэння метадычнага аб’яднання. Для законных прадстаўнікоў выхаванцаў праводзіліся кансультацыі і бацькоўскія сходы. Дзеці наведвалі сумесныя мерапрыемствы, праводзіліся экскурсіі.

Пастаўленыя перад калектывам задачы вырашаюцца з дапамогай удасканалення методыкі ажыццяўлення адукацыйнай дзейнасці, індывідуальнай і групавой работы з дзецьмі, павышэння матывацыі да навучання ў школе выхаванцаў старэйшага ўзросту.

Плануецца папоўніць вучэбную  базу  надворным абсталяваннем за кошт пазабюджэтных сродкаў.

Вынікі самакантролю паказалі, што выхаванцы ў асноўным засвойваюць праграму дашкольнай адукацыі.

У наступным навучальным годзе дашкольная група будзе працаваць над задачай фарміравання асноў патрыятызма сродкамі гульнявой дзейнасці.

На канец 2022/2023 навучальнага года ў школе налічваўся 31 вучань (IV, X і XI класы адсутнічалі), што на 9 вучняў менш, чым у 2021/2022 навучальным годзе.  Атэставана 23 вучні. Сярэдні бал па вучэбных прадметах за 2022/2023 навучальны год склаў 6,6 (за 2021/2022 год  - 6,4,   за 2020/2021 навучальны год склаў 6,7). Назіраецца  нязначнае павышэнне сярэдняга бала па выніках вучэбнага года  (0,2б).

Працэнт якасці ведаў па школе склаў 90%  (у 2021/2022 і ў 2020/2021 навучальных гадах  - 88%).   Сярэдні бал па ступенях навучання: 3 класы – 7 (за 2021/2022 навучальны год – 6,4);  5-9 класы – 6,7 (6,3). Раённы паказчык:  3-4 класы – 7,02 бала,  5-9 класы – 6,82 балла. 

Павысіўся працэнт якасці ведаў у V, VIII, IX класаў. Ніжэй  агульнашкольнага паказчыка якасць ведаў вучняў VI, VII класаў. 

Па выніках навучальнага года  на здавальняючым ўзроўні займаюцца 2 вучні 11,7% (1 вучань 2,8%  у 2021/2022 навучальным годзе), на сярэднім -7 вучняў 41,3%  (19 вучняў 52,8%), на дастатковым – 8 вучняў, 47,1% (19 вучняў, 41,6% ), на высокім  - 0(1, 2,8%). Так, павялічылася  колькасць вучняў, якія займаюцца на здавальняючым  узроўні,  паменшылася  колькасць вучняў, якія маюць сярэдні ўзровень навучанасці, павялічылася колькасць вучняў з дастатковым узроўнем (з 41,1% да 47,1%). Адсутнічаюць вучні, якія займаюцца на  высокім узроўні ( у 2021/2022 навучальным годзе – 1).

Ва ўстанове адукацыі маецца рэзерв вучняў, якія здольныя засвойваць навучальны матэрыял на высокім                               і дастатковым узроўнях па вучэбных прадметах (4 навучэнцаў – 13%).

Аналіз вынікаў вучэбнай дзейнасці на І ступені агульнай сярэдняй адукацыі паказаў, што арганізацыя кантрольна-ацэначнай дзейнасці ў І-ІІ класах ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Інструктыўна-метадычным пісьмом Міністэрства адукацыі па ажыццяўленні кантролю і ацэнкі вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў у перыяд безадзнакавага  навучання на І ступені агульнай сярэдняй адукацыі. З 9 навучэнцаў І-ІІ класаў на  здавальняючым узроўні навучаўся   1 вучань, на сярэднім узроўні  - 2  вучні, на дастатковым узроўні  – 4 вучні.  

          Педагогі-псіхолагі ДУА “Клецкі раённы сацыяльна-педагагічны цэнтр” праводзілі дыягностыку адаптацыйнага перыяду, якая паказала, што  ў вучняў  I і V адаптацыйны перыяд прайшоў станоўча. У вучняў V класа ў параўнанні з мінулым навучальным годам  узровень паспяховасці нязначна павысіўся з 6,4 да 6,6, працэнт якасці ведаў паменшыўся з 96 да 91.

 У 2022/2023 навучальным годзе працягвалася  вывучэнне вучэбнага прадмета “Англійская мова” для 5 вучняў (100%)  IX класа на павышаным узроўні.  Адукацыйны працэс  ажыццяўляла  Карпіевіч В. Ю., вышэйшая адукацыя, вышэйшая кваліфікацыйная катэгорыя, стаж работы больш за 20 гадоў. Ва ўстанове адукацыі ёсць кабінет англійскай мовы і кабінет інтэрактыўнага навучання, абсталяваны камп’ютарамі і мультыбордам. На наведаных уроках педагог выкарыстаў магчымасці  інфармацыйна-камунікацыйных адукацыйных рэсурсаў quizlet, kahoot, padlet, voki для візуалізацыі інфармацыі  з дапамогай мультыборда.

У 2022/2023  навучальным годзе здавалі выпускныя экзамены на  II ступені агульнай сярэдняй адукацыі  5 вучняў.  Вучняў, вызваленых ад выпускных экзаменаў,  не было.  Усе экзамены праведзены ў адпаведнасці  з Правіламі атэстацыі вучняў пры засваенні праграм агульнай сярэдняй адукацыі.

   Вучняў, якія здалі экзамены па беларускай,  рускай мовах,  матэматыцы  і гісторыі Беларусі  на высокім узроўні  - не было. Колькасць адзнак, атрыманых  на дастатковым узроўні 8 (40%), 10 на сярэднім узроўні (50%)  і  2 (10%)  на здавальняючым узроўні. У параўнанні з 2021/2022 навучальным годам на дастатковым  - 20,8%,  на сярэднім узроўні  - 37,5%  і  41,7%  на здавальняючым узроўні.  Гадавыя паказчыкі:  «высокі ўзровень» адсутнічае,  «дастатковы ўзровень»  - 8, (40%),    «сярэдні ўзровень» - 9 (45%), на здавальняючым – 3(15%).  Назіраюцца  разыходжанні паміж сярэднім узроўнем гадавога паказчыка і экзаменацыйнага: на «сярэднім і  здавальняючых узроўнях» - 5% (вышэйшы экзаменацыйны  паказчык). 

   Станоўчая дынаміка па сярэдніх балах назіраецца па вучэбных прадметах “Беларуская мова” і “Руская мова”, “Гісторыя Беларусі”,   па вучэбным прадмеце “Матэматыка” сярэдні бал захаваўся на ўзроўні гадавога. 

Пасведчанняў асобага ўзору не было.

 Патрабаванні нарматыўных прававых актаў у частцы выдачы і афармлення дакументаў аб агульнай базавай  адукацыi  выконваліся. Кнігі ўліку і выдачы дакументаў аб адукацыі адпавядаюць  патрабаванням нарматыўных прававых актаў.

         У 2022/2023 навучальным годзе  на базе ўстановы  адукацыі для аказання карэкцыйна - педагагічнай дапамогі па выпраўленні і паслабленні парушэнняў вуснай і пісьмовай мовы працаваў пункт карэкцыйна - педагагічнай дапамогі. Па выніках абследавання былі залічаны 7 навучэнцаў.  На канец навучальнага года ў сувязі з выпраўленнем дэфектаў на норму выведзены адзін вучань 14%. Набывалася  вучэбна-метадычная літаратура, аформлены  стэнд «Парады настаўніка - дэфектолага».  У новым навучальным годзе неабходна прадоўжыць развіццё адаптыўнага  адукацыйнага асяроддзя для забеспячэння індывідуальна-развіваючай педагагічнай дапамогі дзецям па выпраўленні ці паслабленні парушэнняў. 

У 2022/2023 навучальным годзе ва ўстанове адукацыі была адкрыта група падоўжанага дня для 21 выхаванца I-VIII класаў. Адукацыйны працэс ажыццяўлялі тры выхавальнікі. Для арганізацыі работы былі выдзелены асобныя памяшканні, арганізаваны дзённы сон для вучняў I-II класаў. Па выніках апытання законных прадстаўнікоў вучняў – 100% задаволены работай групы падоўжанага дня. 

          З мэтай задавальнення адукацыйных запытаў вучняў праводзілася анкетаванне дзяцей і іх законных прадстаўнікоў. Па  іх выніках была  арганізавана работа 10 факультатыўных  заняткаў (2021/2022 -7).  Большасць 8 (80%) прадметныя (па  беларускай мове  - 3, па рускай мове – 1, па матэматыцы – 1,  чалавек і свет – 1, па гісторыі -1, па грамадазнаўству  -2), па   1 (10%)  развіваючай і выхаваўчай накіраванасці.   Факультатыўныя заняткі наведвалі 70% вучняў I –III класаў (2021/2022 – 87,5%), 100% вучняў V-IX класаў (100%). Ахоп факультатыўнымі заняткамі (адзін вучань улічваецца 1 раз) склаў 87,5% (2021/2022 – 65%). 2 вучні (7%), якія наведвалі факультатыў па адпаведным прадмеце сталі прызёрамі прадметных алімпіяд.

На працягу навучальнага года аказваліся дадатковыя платныя паслугі, працавала 2 платныя гурткі (у 2021/2022 навучальным годзе – 2).

Рэалізацыя задачы павышэння якасці адукацыі здзяйснялася  праз удасканаленне форм і метадаў работы з высокаматываванымі вучнямі на І і ІІ ступенях адукацыі. На пачатак 2022/2023 навучальнага года ва ўстанове адукацыі складзены банк дадзеных  высокаматываваных вучняў, у які ўвайшлі 8 вучняў.  Шэсць  вучняў (75%)  паказалі  вынік па  ўдзеле ў  прадметных алімпіядах, конкурсах работ даследчага характару (раённы і абласны ўзровень). Інтэлектуальна-асобаснае развіццё навучэнцаў ажыццяўлялася праз дзейнасць навуковай суполкі вучняў «Зялёны яблык», факультатыўныя і стымулюючыя заняткі. У гэтым навучальным годзе ў школьных алімпіядах прынялі ўдзел 100% вучняў III-IX  класаў (84% у 2021/2022 навучальным годзе). У другім этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах прынялі ўдзел 3 вучні VIII - IX класаў  па хіміі, працоўнаму навучанню і беларускай мове і літаратуры. Па хіміі атрыманы Дыплом III ступені (у 2021/2022 навучальным годзе прызавых месц не было).

6 вучняў  V-IX класаў прынялі ўдзел у раённай алімпіядах вучняў II ступені   (у 2021/22 навучальным годзе – 7 вучняў): па англійскай мове – 2(3), па беларускай мове – 2(3), па рускай мове – 1(1), па гісторыі – 1(0), па працоўнаму навучанню 1(0). У раённай аліпіядзе “Таленавітыя дзеці” удзелу не было. У раённай алімпіядзе вучняў  II ступені атрымана 3 Дыпломы:   1 па беларускай мове (Татарыновіч Валянцін  (V кл) і  Грынкевіч Ульяна  (VII кл) - Дыплом III ступені, настаўнік Булат З. А.), Курачыцкі Яўген (VI кл) Дыплом II ступені па гісторыі (настаўнік Пухнач Л. А.) . Назіраецца адмоўная дынаміка па колькасці дыпломаў (у 2021/2022 навучальным годзе – 5) .

 Удзел у Інтэрнэт-алімпіядах, дыстанцыйных алімпіядах на-ранейшаму дастатковы. Працэнт выканання заданняў вагаецца                 ад 36 да 87. Атрыманы Дыплом III ступені па англійскай мове.

Стабільным застаецца  працэнт удзелу і выніковасць у міжнародных прадметных конкурсах. У гэтым годзе                    ў конкурсах прынялі ўдзел каля 76% вучняў I-II, III, V-IX, XI  класаў (у мінулым годзе-73%). У 2022/2023 навучальным годзе атрымана – 12 прызавых месцаў, 2021/2022 навучальным годзе – 25 месцы: “Лінгвісцяня”,  “Буслік”, “Кентаўрык” (па 4 прызавыя месцы),  і “Глабусенак”       (па 3 прызавыя месцы), “Журавлик”, “Зубраня”, (2 прызавыя месцы),   “Алімпіёнак”, “Кенгуру”, “Пчолка”   (па 1 прызавым  месцы),   што садзейнічае павышэнню цікавасці да вывучэння асобных прадметаў.

У бягучым навучальным годзе ў  школьным конкурсе работ даследчага характару прынялі ўдзел – 4 вучні, у мінулым годзе – 3. Адборачны этап раённага ўзроўню прайшлі 4 работы (100%).  Дадзеныя работы  на раённым узроўні   атрымалі ўзнагароды:  Няміра Мацвей і Курачыцкі Яўген V і IV  клас – Дыплом II ступені па краязнаўству, настаўнік Пухнач Л.А., Фалітар Багдана VI  клас – Дыплом II ступені па працоўнаму навучанню (настаўнік Сёмуха А. М.), Карпіевіч Мацвей IX  клас – Дыплом III ступені па англійскай мове (настаўнік Карпіевіч В. Ю), Бушыла Яна IX  клас – Дыплом II ступені па беларускай  мове (настаўнік Булат З. А.).  У абласным конкурсе работ даследчага характару навучэнцаў устаноў адукацыі Мінскай вобласці прынялі   ўдзел 2 вучняў: Русенчык Ягор вучань VIII класа ў секцыі “Геаграфія” (кіраўнік Ківель З. У.) і Неміра Мацвей V клас у секцыі “Гісторыя. Краязнаўства” (кіраўнік Пухнач Л. А.). Атрыманы Дыплом III ступені Няміра Мацвеем. У 2021/2022 навучальным годзе быў удзел у дадзеным конкурсе, аднак дыплома не было.  

У 2022/2032 навучальным годзе вучні  прымалі актыўны ўдзел у творчых і інтэлектуальных конкурсах раённага ўзроўню. Атрымана 3  прызавыя месцы (у 2021/2022 навучальным годзе – 5). У абласным конкурсе “Ты ў эфіры”   атрыманы Дыплом II ступені; у II Міжнародным конкурсе беларускай паэзіі і песні  “В родных полях и небе ясном все дышит дружбой, добротой… “ атрымана 4  Дыпломы (I і  II место).

 9 з 10 з месца вучні ўстановы адукацыі атрымалі ў 35-й раённай спартакіядзе ў сваёй падгрупе (1 у мінулым навучальным годзе).

           Метадычная работа ў школе ўяўляе сабой комплекс узаемазвязаных мерапрыемстваў, накіраваных на прафесійнае развіццё і на павышэнне творчага патэнцыялу педагагічнага калектыву ў цэлым і вялася па  тэме  "Удасканаленне прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў па фарміраванні асобасных, метапрадметных і прадметных кампетэнцый навучэнцаў". Для ажыццяўлення   метадычнай работы ва ўстанове  функцыяніравалі 3 школьныя  метатыдычныя аб’яднанні настаўнікаў-прадметнікаў, класных кіраўнікоў, выхавальніка дашкольнай адукацыі і настаўнікаў пачатковых класаў. У адпаведнасці з планам работы праведзена 12 пасяджэнняў. Змястоўна  прайшлі школьны метадычны тыдзень па праблеме здароўезберажэння,  метадычны тыдзень у рамках Педагагічнага марафона.

Матэрыялы з вопыту работы прэзентаваліся падчас правядзення адкрытых урокаў                        і выступленняў на пасяджэннях метадычных аб’яднанняў. Сцэнарыі праведзеных урокаў і мерапрыемстваў друкуюцца  ў школьным метадычным часопісе «Ступені». Метадычная работа знаходзіць сваё асвятленне на сайце ўстановы адукацыі.

На базе ўстановы адукацыі прашлі пасяджэнні 3 раённых метадычных аб’яднанняў. Педагогамі ўстановы адукацыі праведзены  майстар-класы і выступленні: “Мадэліраванне вучэбнага занятку па замежнай мове з выкарыстаннем сучасных адукацыйных тэхналогій”, “Магчымасці адукацыйнай платформы Joteka” і інш.

У 2022/2023  навучальным годзе ва ўстанове адукацыі  працаваў адзін малады педагог (трэці год работы) – настаўнік пачатковых класаў Шостак П. С.  прыняла  удзел у занальным і раённым конкурсе педагагічнага майстэрства “Педагагічны дэбют”.  Два педагогі прынялі ўдзел у раённай педагагічнай канферэнцыі. Выніковым стаў удзел у раённым конкурсе прафесійнага майстэрства настаўніка працоўнага навучання Сёмухі А. М. (2 месца).

Павышэнне прафесійнай і педагагічнай кампетэнтнасці педагогаў ажыццяўлялася і праз удзел у педагагічных саветах. Праведзена два тэматычныя педагагічныя саветы: “Аб прафілактыцы сямейнай неблаганадзейнасці і асацыяльных паводзін непаўналетніх у сістэме “Сям’я – установа адукацыі - соцыум”, “Аб развіцці маўлення дашкольнікаў сродкамі тэатральна-гульнявой дзейнасці (з вопыту работы)”, “Аб удасканаленні кантрольна-ацэначнай дзейнасці як неабходным фактары павышэння якасці адукацыі”. Па выніках педагагічных саветаў прымаліся  канкрэтныя рашэнні, якія мелі практычную накіраванасць. Дакументацыя педагагічных саветаў афармлялася  якасна,  з улікам патрабаванняў нарматыўных дакументаў.

На працягу 2022/2023 навучальнага года ажыццяўляўся самакантроль, які дае магчымасць эфектыўна кіраваць усім ходам педагагічнага працэсу; аб'ектыўна ацэньваць дзейнасць настаўніка і ўсяго педагагічнага калектыву ў адпаведнасці з патрабаваннямі дзяржаўных стандартаў і адукацыйнай праграмы, на аснове выпрацаваных і ўзгодненых крытэрыяў, бачыць добрыя якасці ў рабоце і магчымыя недахопы, прагназаваць развіццё вынікаў кантролю.

Выхаваўча-ідэалагічная работа ва ўстанове адукацыі ў 2022/2023 навучальным годзе арганізоўвалася праз сістэму мерапрыемстваў, якія ажыццяўляліся пасродкам класных і інфармацыйных гадзін, агульнашкольных мерапрыемстваў, мерапрыемстваў шостага школьнага дня з улікам новай рэдакцыі Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі (Закон Рэспублікі Беларусь ад 14.01.2022 № 154-З «Аб змяненні Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі»), Праграмы бесперапыннага выхавання дзяцей і навучэнскай моладзі на 2021-2025 гг., інструктыўна-метадычнага пісьма Міністэрства адукацыі «Асаблівасці арганізацыі сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі ў 2022/2023 навучальным годзе».

Арганізацыю выхаваўчай работы ў 2022/2023 навучальным годзе ажыццяўлялі 8 класных кіраўнікоў. Гэта вопытныя педагогі, якія валодаюць у дастатковай ступені метадамі арганізацыі выхаваўчай работы з класным калектывам (2 педагогі (25%) маюць вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю, 4 (50%) - першую катэгорыю, 2 (25%) - другую катэгорыю).

Для аказання метадычнай дапамогі была арганізавана работа метадычнага аб'яднання класных кіраўнікоў, тэматыка якога адлюстроўвала найбольш актуальныя пытанні выхавання асобы.

У 2022/2023 навучальным годзе праведзена 4 пасяджэнні, у ходзе якіх вывучаны ўсе запланаваныя пытанні, створаны ўмовы для росту прафесійнага майстэрства педагогаў, павышэння навукова-тэарэтычнага ўзроўню, псіхолага-педагагічнай падрыхтоўкі класных кіраўнікоў.

Выхаваўчы працэс ажыццяўляўся па напрамках, якія адзначаюцца ў нарматыўных дакументах.

Асаблівая ўвага пры арганізацыі выхаваўчай і ідэалагічнай работы ва ўстанове адукацыі ў 2022/2023 навучальным годзе была нададзена ідэалагічнаму, грамадзянскаму і патрыятычнаму выхаванню, выхаванню інфармацыйнай культуры навучэнцаў, азнаямленню з матэрыяламі па тэматыцы генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, культуры бяспекі жыццядзейнасці і здаровага ладу жыцця.

У рамках Года гістарычнай памяці і ў рамках Года міру і стварэння, асаблівая ўвага была нададзена мерапрыемствам, накіраваным на развіццё ў вучняў пачуцця любові да сваёй Радзімы, цікавасці і павагі да гістарычнага мінулага беларускага народа, яго культурнай спадчыны, фарміраванне актыўнай грамадзянскай пазіцыі, адказнасці і гатоўнасці да выканання свайго грамадзянскага абавязку перад Айчынай.

У мэтах грамадзянскага і патрыятычнага выхавання праводзіліся мерапрыемствы з прыцягненнем шырокай грамадскасці, прымеркаваныя знакавым падзеям у гісторыі Рэспублікі Беларусь і якія маюць асаблівае гістарычнае і грамадска-палітычнае значэнне: Дзень народнага адзінства,  мерапрыемствы ў рамках дэкады грамадзянска-патрыятычных спраў «Афганістан у лёсах нашых землякоў», Дзень Абаронцы Айчыны, Дзень Канстытуцыі, Адзіны ўрок «Аб чым звоняць званы Хатыні?», Адзіны ўрок да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі, мерапрыемствы ў рамках рэспубліканскай дэкады грамадска-патрыятычных спраў “Чарнобыль. Захоўваючы памяць…», Свята працы, Адзіны ўрок «Нам гэты свет завешчана берагчы» да Дня Перамогі, Дзень Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь.

У мэтах развіцця ў навучэнцаў цікавасці да гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі ва ўстанове адукацыі прадоўжана работа па арганізацыі пошукава-даследчай і турысцка-краязнаўчай дзейнасці вучняў, накіраванай на вывучэнне гісторыі свайго краю: правядзенне тэматычных экскурсій і паходаў, удзел у штогадовых акцыях і мерапрыемствах грамадзянска- патрыятычнай і краязнаўчай накіраванасці ў адпаведнасці з Праграмай бесперапыннага выхавання дзяцей і навучэнскай моладзі на 2021–2025 гг. (Усебеларуская маладзёжная экспедыцыя «Маршрутамі памяці. Маршрутамі адзінства», рэспубліканскі грамадзянска-патрыятычны праект «Збяры Беларусь у сваім сэрцы», рэспубліканская акцыя «Я гэты край Радзімаю заву», рэспубліканскі конкурс навуковых краязнаўчых работ і інш.).

Навучэнцы ўстановы адукацыі наведалі музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ў Мінску, мемарыяльны комплекс «Курган Славы», нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік Нясвіж, мемарыяльны комплекс «Хатынь», літаратурны музей М.Багдановіча і літаратурны музей К.Чорнага.

У 2022/2023 навучальным годзе актывізавалася работа па абнаўленню і папаўненню музейнай экспазіцыі “Беларуская хата”. У рамках пазакласных заняткаў часта праводзяцца вучэбныя заняткі, мерапрыемствы шостага школьнага дня, экскурсіі.

У 2022/2023 навучальным годзе працягнулася рэалізацыя інфармацыйна-адукацыйнага праекта «Школа Актыўнага Грамадзяніна” (“ШАГ”) для V-VII, VIII-XI класаў, накіраванага на фарміраванне грамадзянскай кампетэнтнасці навучэнцаў. Гасцямі ШАГА былі старшыня Галынкаўскага сельскага выканаўчага камітэта Філіпчанка Аляксандр Уладзіміравіч; ляснічы Галынкаўскага лясніцтва Мелехавец Анатоль Уладзіміравіч; іерэй Петрапаўлаўскай царквы аг.Галынка Апончык Віталь Ільіч; Перапечка Тамара Мікалаеўна, загадчык Галынкаўскага ФАПа; бібліятэкар Галынкаўскай інтэграванай бібліятэкі Бушыла С.І., загадчык Галынкаўскага СДК Патапчык Н.А.

Важную ролю ў грамадзянскім станаўленні навучэнцаў адыгрывае дзейнасць дзіцячых маладзёжных грамадскіх арганізацый. Ва ўстанове адукацыі функцыянуюць першасныя арганізацыі ГА «БРПА» і ГА «БРСМ». Агульная колькасць членаў БРПА складае 16 чалавек, што складае 100 працэнтаў ад агульнай колькасці навучэнцаў ва ўзросце 7-14 гадоў. З іх 13 піянераў і 3 акцябрат. Члены БРПА з'яўляюцца актыўнымі ўдзельнікамі традыцыйных мерапрыемстваў (Дзень нараджэння ГА «БРПА», Дзень маці, Дзень юнага героя-антыфашыста, Дзень абаронцы Айчыны, Дзень Перамогі і інш.), акцый «Дом без адзіноты», «Піянерскі мост садружнасці», «Клопат», «Нашы дзеці», «Тыдзень лесу», «Вясновы тыдзень дабра», акцыя па зборы другаснай сыравіны «Зробім свет чысцейшым!» і інш.), праекты (“Цімураўцы.by”, “Сустрэчы на ўсе 100!”, рэспубліканская квэст-гульня “Палескія рабінзоны” і інш.).

Ва ўстанове адукацыі значная ўвага надаецца фарміраванню інфармацыйнай культуры, развіццю навыкаў бяспечных і адказных паводзін у сетцы Інтэрнэт, прафілактыцы і папярэджанні правапарушэнняў у галіне інфармацыйнай прасторы. Мерапрыемствы ў рамках гэтага напрамку выхаваўчай работы накіраваны на выпрацоўку ў вучняў уменняў карыстацца інфармацыйнымі рэсурсамі і граматна працаваць з інфармацыяй, развіццё крытычнага мыслення і навыкаў камунікацыі ў інфармацыйнай прасторы (адзіная інфармацыйная гадзіна «Мы ў інтэрнэт-прасторы: як засцерагчыся ад маніпуляцый”; у рамках PR акцыі “CYBERбяспека”: гадзіна зносін “Казка пра залатыя правілы бяспекі ў інтэрнэце”, прававы лікбез “Міфы і праўда пра віртуальных сяброў”, інфармдайджэст “Кіберзлачыннасць у Беларусі”, квест-гульня “Бяспечны інтэрнэт”, вэб-агляд “Сайты , якія мы выбіраем», і інш.)

Фарміраванню духоўна-маральных якасцей, духоўных каштоўнасцей навучэнцаў садзейнічаюць мерапрыемствы ў рамках рэалізацыі Праграмы супрацоўніцтва паміж Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь і Беларускай Праваслаўнай Царквой, удзел у фестывалі-марафоне “Крылы анёла”, дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці”, Тыдня бацькоўскага кахання, акцый “Дом без адзіноты», «Цуды на Каляды», агульнашкольны бацькоўскі сход «Калядныя сустрэчы», дабрачыннай акцыі, прымеркаванай да Дня інвалідаў Рэспублікі Беларусь, раённага конкурсу на лепшае афармленне велікоднага яйка «Вялікдзень вачамі дзяцей», цеснае супрацоўніцтва з іерэем Петрапаўлаўскай царквы аг.Галынка Апончыкам Віталем Ільічом і інш. Вучні ўстановы адукацыі наведваюць святочныя богаслужэнні на праваслаўныя святы Каляды, Вадохрышча, Вялікдзень, Дабравешчанне, Нараджэнне Прасвятой Багародзіцы, Пакроў Прасвятой Багародзіцы.

Фарміраванню прававой культуры навучэнцаў садзейнічалі мерапрыемствы, праведзеныя ў рамках Тыдня прававых ведаў, акцыі «Азбука закона”, міжведамаснай прафілактычнай акцыі «Сябруем з Законам»; інфармацыйнай акцыі «АНТЫСПАЙС», прафілактычнай акцыі «Бяспечныя канікулы», у рамках правядзення класных гадзін і пазакласных мерапрыемстваў: «Падарожжа ў краіну Законію», тэматычная класная гадзіна «Сябруем з законам», конкурсна - гульнявая праграма «Прававы лабірынт», гадзіна прававых ведаў «Табе аб праве і права аб табе», дыялогавая пляцоўка «Закон для нас! Закон унутры нас», прававая інтэлект - гульняў «Я ведаю» і інш.; інфармаванне бацькоў з дапамогай месэнджараў (Viber, Telegram), сацыяльных сетак (УКантакце) аб статыстыцы злачынстваў і правапарушэнняў сярод непаўналетніх у раёне і адказнасці за іх; прагляд відэаролікаў, накіраваных на прафілактыку шкодных звычак, бяспечныя паводзіны ў інтэрнет-прасторы, папярэджанне няшчасных выпадкаў з удзелам дзяцей, адказнасць за ўчыненне супрацьпраўных дзеянняў; распрацоўка і распаўсюджванне інфармацыйных лістоў сярод навучэнцаў і іх бацькоў «Бяспечны інтэрнэт», «Жыццё без шкодных звычак», «Вашыя дзеці і сацыяльныя сеткі», «Умей сказаць наркотыкам НЕ»; сустрэчы з прадстаўнікамі РАУС, пракуратуры па пытаннях адказнасці і віны падлеткаў за тыя ці іншыя злачынстыв і правапарушэнні, прыцягненне да адміністрацыйнай або крымінальнай адказнасці непаўналетніх.

У 2022/2023 навучальным годзе пры ажыццяўленні работы па экалагічным выхаванні была арганізавана разнастайная дзейнасць, накіраваная на фарміраванне ў навучэнцаў экалагічных ведаў, каштоўнасных установак у сферы ўзаемадзеяння чалавека з навакольным прыродным і сацыяльным асяроддзем.

У апошнія гады асаблівая ўвага ўдзяляецца аднаму з важнейшых напрамкаў дзяржаўнай палітыкі ў сферы адукацыі - забеспячэнню эфектыўнай дзейнасці ўстаноў адукацыі па ахове здароўя маладых грамадзян нашай краіны, фарміраванню ў іх навыкаў, прынцыпаў і каштоўнасцей здаровага ладу жыцця.

Немалаважную ролю ў выхаванні культуры здаровага ладу жыцця спрыяе правядзенне Дзён здаровага ладу жыцця і мерапрыемстваў у рамках абласной акцыі «Міншчына спартыўная». для рэалізацыі якой распрацаваны план разнастайных па форме і зместу спартыўных мерапрыемстваў.  У рамках  акцыі школьнікі ўдзельнічалі ў спартыўнай эстафеце “Мы за здаровую Беларусь”, велапрабегу “Маршрутамі памяці. Маршрутамі адзінства», веламарафоне “Дарогамі памяці”, турніры па шашках “Белыя супраць чорных”, спартыўных спаборніцтвах “Здаровы я - здаровая краіна!”, восеньскім лёгкаатлетычным кросе, квэст-гульнях, PR-акцыях па ЗЛЖ, першынстве школы па футболе, валейболе, баскетболе, настольным тэнісе. Працэнт ахопу наведвання спартыўных мерапрыемстваў – 100%. Гэтыя мерапрыемствы садзейнічалі фарміраванню каштоўнасці здароўя і здаровага ладу жыцця, актыўнай і паспяховай сацыялізацыі падлеткаў у школе.

Адной са стратэгічных задач сістэмы адукацыі з'яўляецца работа па прафесійнай арыентацыі навучэнцаў. У рамках гэтых мерапрыемстваў праводзілася прафесійная арыентацыя навучэнцаў, якая ўключала ў сябе прафінфармаванне, прафесійную дыягностыку, прафесійнае кансультаванне, акцэнтавалася ўвага навучэнцаў на тым, што набыццё ведаў і правільны выбар спецыяльнасці дазволіць ім хутчэй уключыцца ў прафесійную дзейнасць, можа стаць стартам для прафесійнага і кар'ернага росту. Ва ўстанове адукацыі прайшлі Дні працоўнага выхавання і прафарыентацыі, у рамках якіх праведзены: аўкцыён ведаў «Шмат розных прафесій, шмат патрэбных прафесій», адкрыты дыялог «Новыя часы - новыя прафесіі», конкурсна-адукацыйная праграма «Прафесіі ад А да Я», квэст - гульня «Калейдаскоп прафесій», прэзентацыя «Я і свет прафесій: як зрабіць свой выбар?”, турнір знаўцаў «Делу время- потехе час», інфарм - дайджэст «Асабістае і сацыяльнае ў выбары прафесіі», гульня -падарожжа «У свеце прафесій», віртуальная экскурсія «Прафесійная адукацыя ў Беларусі», экскурсія ў Галынкаўскае лясніцтва.

У рамках праекта «Дзень з прадпрыемствам» праведзены экскурсіі ў ДЛГУ «Клецкі лясгас», ААТ «Клецкі механічны завод», УЗ «Сіняўская ўчастковая бальніца».

Фарміраванне пазіцыі адказнага і ўсвядомленага бацькоўства ў 2022/2023 навучальным годзе ажыццяўлялася ў працэсе ўдзелу бацькоў у планаванні і рэалізацыі выхаваўчай работы, у дзейнасці органаў самакіравання. Стаў традыцыйным удзел бацькоў у тэматычных тыднях (Тыдзень маці, Тыдзень сям'і), святах, прысвечаных Дню абаронцаў Айчыны, Дню жанчын, Дню ведаў, традыцыйным мерапрыемстве «Калядныя сустрэчы», свяце «Бывай, школа!», выпускным балі, інфармацыйна-адукацыйным праекце «ШАГ», Дні адчыненых дзвярэй.

У мэтах павышэння псіхолага-педагагічнай кампетэнтнасці бацькоў прадоўжана рэалізацыя праекта «Бацькоўскі універсітэт».

Такім чынам, педагагічны калектыў стварыў належныя ўмовы для забеспячэння карыснай, змястоўнай занятасці вучняў у пазаўрочны час, якія спрыяюць фарміраванню станоўчых якасцей іх асобы на аснове выкарыстання разнастайных форм актыўнай дзейнасці і зносін.

Асноўным органам, які праводзіць прафілактычную работу  ва ўстанове адукацыі, з'яўляецца савет прафілактыкі. Сваё ўзаемадзеянне з іншымі суб'ектамі прафілактыкі Савет ажыццяўляе 1 раз у месяц (па неабходнасці часцей). Такое ўзаемадзеянне  ажыццяўляецца пры наведванні сем'яў, арганізацыі сустрэч і прафілактычных гутарак, пры  асветніцкай рабоце  з непаўналетнімі і іх сем'ямі. Працуе савет прафілактыкі ў адпаведнасці з планам, які ўступае ў дзеянне штогод з 01.01 бягучага каляндарнага года. У 2022/2023 навучальным годзе адбылося 9  пасяджэнняў. На пасяджэннях Савета прафілактыкі на працягу навучальнага года разглядаліся пытанні па прафілактыцы злачынстваў і правапарушэнняў сярод навучэнцаў, па пропусках заняткаў навучэнцамі, прамежкавыя вынікі выканання праграм індывідуальнай прафілактычнай работы ( інфарміраванне законных прадстаўнікоў аб паспяховасці і паводзінах непаўналетняга ў рамках штоквартальных сустрэч на пасяджэннях савета прафілактыкі, знаёмства са зместам нарматыўных  актаў, законаў, праграм у вобласці адукацыі, узаемадзеяння ўстановы адукацыі і сям’і ў пытаннях выхавання непаўналетняга, наведванне сям’і адзін раз у тыдзень), а таксама пытанні аб выкананні мерапрыемстваў і рашэнняў каардынацыйнага савета Клецкага раённага выканаўчага камітэта па рэалізацыі Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 18 "Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у няблаганадзейных  сем'ях".

У 2022/2023 навучальным годзе  сацыяльныя  расследаванні не праводзіліся.

  Асноўнымі паказчыкамі выніковасці прафілактычнай работы з навучэнцамі, іх законнымі прадстаўнікамі сумесна з суб’ектамі прафілактыкі з’яўляюцца (на канец навучальнага года): адсутнасць  семей, прызнаных знаходзячыміся ў сацыяльна небяспечным становішчы, выпадкаў ужывання непаўналетнімі наркатычных сродкаў і спіртных напояў, здзяйснення злачынстваў і адміністрацыйных правапарушэнняў.

Фінансава-гаспадарчая дзейнасць.

Матэрыяльна-тэхнічная  база ўстановы адукацыі прыведзена ў адпаведнасць з нарматыўнымі патрабаваннямі да ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі.

 Калектыў установы адукацыі  ажыццяўляў пэўную работу па прыцягненні дадатковых сродкаў праз пазабюджэтную дзейнасць і спонсарскую дапамогу. Асноўнымі відамі пазабюджэтнай дзейнасці з'яўляліся работа па сборы ўраджаю, аказанне платных паслуг, платных адукацыйный паслуг, збор макулатуры. За студзень – ліпень  пазабюджэтная дзейнасць склала 11299,82руб (у 2021/2022 навучальным годзе 14723,68 руб), у тым ліку спецрахунак – 4072,64 рублі,168% плана (7711,13руб, 289,8%),  макулатура – 1180 кг, 233% плана (1200кг, 105%).

Праведзены  касметычны рамонт усіх памяшканняў, пакрашаны сцены  калідора ў пачатковай школы, у кабінеце гісторыі заменена пакрыццё сцен на пакраску. Набывалася гульнёвае абсталяванне для дашкольнай групы, спартыўны інвентар. Шмат работы праведзена па добраўпарадкаванні тэрыторыі школы і дашкольнай групы (адрамантаваны ганак, падмуровак, заліты пешаходныя дарожкі). За кошт пазабюджэтных сродкаў праводзіцца аплата паслуг Белтэлекама (3 кропкі), праграмы “Юрыдычны кансультант”. Вялікая ўвага надавалася добраўпарадкаванню                   і азеляненню тэрыторыі (афармленне кветнікаў, выраб садовых скульптур, пасадка шматгадовых і аднагадовых раслін). Была створана зона адпачынку  «У гасцях  у Лесуна».

Высновы і напрамкі ўдасканалення дзейнасці ўстановы адукацыі ў 2023/2024 навучальным годзе.

Зыходзячы з праведзенага аналізу вынікаў навучальнага года, можна зрабіць наступныя высновы:

  1. Аналіз вынікаў вучэбнай дзейнасці навучэнцаў у параўнанні з вынікамі за мінулы год паказаў, што адбылося нязначнае павышэнне сярэдняга бала  (+0,3 бала). У цэлым навучэнцы авалодалі праграмным матэрыялам па вучэбных прадметах і маюць здавальняючы ўзровень ведаў, уменняў, навыкаў  для працягу навучання ў наступных класах. Выхаванцы засвоілі  праграму дашкольнай адукацыі.
  2. Працавала сетка факультатыўных заняткаў і аб'яднанняў па інтарэсах, якая дазваляла ўлічыць запыты вучняў і іх законных прадстаўнікоў.
  3. Назіраецца станоўчая тэндэнцыя па выніковым удзеле ў конкурсах работ даследчага характару на раённым і абласным узроўнях, удзеле ў творчых конкурсах.
  4. 4. Ва ўстанове адукацыі створаны пэўныя ўмовы для арганізацыі працэсу выхавання.
  5. 5. Павышаецца прафесійны ўзровень педагогаў праз удзел у рабоце метадычных фарміраванняў, праз метадычныя мерапрыемствы, праз самаадукацыю, праз павышэнне кваліфікацыі.
  6. 6. Праведзена эфектыўная работа па прафілактыцы злачынстваў і правапарушэнняў, па своечасовым выяўленні і ўліку навучэнцаў, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы і маюць патрэбу ў дзяржаўнай ахове.
  7. 7. Удасканальваецца і абнаўляецца матэрыяльна-тэхнічная база ўстановы адукацыі.