Гісторыя, традыцыі, дасягненні ўстановы адукацыі

Нашы дасягненні

ў І паўгоддзі 2023/2024 навучальным годзе:

  1. Дыплом III ступені на абласным этапе  III Рэспубліканскага конкурсу распрацовак літаратурнага матэрыялу для дзіцячага тэатра, настаўнік рускай мовы і літаратуры Пухнач Л. А.
  2. Дыплом I ступені міжнароднага праекта “Славянскі вянок” у міжнародным конкурсе   творчых  работ  “Мы захаваем цябе, рускае слова…”, Няміра Мацвей, вучань 6 класа.
  3. Дыплом II ступені конкурсу работ даследчага характару (каферэнцыя) навучэнцаў устаноў адукацыі Мінскай вобласці “От исследований к открытиям”  у секцыі “Гісторыя, краязнаўства”, Няміра Мацвей, вучань 6 класа, Курачыцкі Яўген, вучань 7 класа.
  1. Дыплом II ступені маладзёжнага рэспубліканскага творчага конкурсу "Помнить. Чтить. Не допустить" у намінацыі  "Лучшее эссе", Карпіевіч Мацвей, вучань 10 класа.
  2. Дыплом лаурэата заключнага этапу маладзёжнага рэспубліканскага творчага конкурсу "Помнить. Чтить. Не допустить" у намінацыі  "Лучшее эссе", Карпіевіч Мацвей, вучань 10 класа.

 

 

Нашы дасягненні

ў 2022/2023 навучальным годзе:

 

  1. Дыплом III ступені ў другім этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбным прадмеце “Хімія” (Бушыла Яна, вучаніца 9 класа).
  2. Дыплом III ступені ў  раённай алімпіядзе вучняў  II ступені па вучэбным прадмеце “Беларуская мова. Беларуская літаратура”  (Татарыновіч Валянцін, 5 клас  і  Грынкевіч Ульяна, 7 клас).
  3. Дыплом II ступені ў  раённай алімпіядзе вучняў  II ступені па вучэбным прадмеце “Гісторыя” (Курачыцкі Яўген, 6 клас).
  4. Дыплом III у Інтэрнэт-алімпіядзе па англійскай мове (Фалітар Багдана, 6 клас)
  5. Дыплом III ступені ў абласным конкурсе работ даследчага характару навучэнцаў устаноў адукацыі Мінскай вобласці “От исследований к открытиям” у секцыі “Гісторыя. Краязнаўства” (Няміра Мацвей, 5 клас).
  6. Дыплом II ступені ў абласным конкурсе “Ты ў эфіры” (Карпіевіч Мацвей, 9 клас).
  7. У  II Міжнародным конкурсе беларускай паэзіі і песні  “В родных полях и небе ясном все дышит дружбой, добротой… “ атрымана 4  Дыпломы (I і  II место) (Няміра Мацвей, 5 клас, Карпіевіч Мацвей, 9 клас, Булат З. А., Пухнач Л. А.).
  8. Дыплом III ступені ў секцыі "Філалогія" раённага конкурса работ даследчага характару "Дярзайце, вы таленавітыя!" (Бушыла Яна, 9 клас).
  9. Дыплом II ступені ў секцыі "Працоўнае навучанне" раённага конкурса работ даследчага характару "Дярзайце, вы таленавітыя!" (Фалітар Багдана, 6 клас).
  10. Дыплом II ступені ў секцыі "Гісторыка-грамадазнаўчая" раённага конкурса работ даследчага характару "Дярзайце, вы таленавітыя!" (Няміра Мацвей, 5 клас і Курачыцкі Яўгеній, 6 клас).
  11. Дыплом III ступені ў секцыі "Англійская мова" раённага конкурса работ даследчага характару "Дярзайце, вы таленавітыя!" (Карпіевіч Мацвей,  9 клас).

ГІСТОРЫЯ НАШАЙ ШКОЛЫ

      У другой палове 19 стагоддзя ў вёсцы Галынка была адкрыта царкоўна-прыходская аднакласная школа, у якой вучылася 20 вучняў. Авалодаць граматай сялянскім дзецям дапамагаў настаўнік Васіль Міхайлавіч Бараноўскі. Заняткі ў школе пачыналіся з 1 кастрычніка і працягваліся да 1 красавіка. Вучыліся з 7 гадзін раніцы да 5-6гадзін вечара з перапынкам на абед. Школу наведвалі вучні з вёсак Галынка, Бабкі, Востраў, Дубняку, Крышылавічы, Карацк, Шайкі.

   Па аповядах старажылаў, у 1910 годзе школа стала 4-класнай царкоўна-прыходскай. У ёй вучыліся 70 хлопчыкаў і 4 дзяўчынкі. Настаўніцай працавала Вера Васільеўна Каржаноўская.

   З 1917 года па 1920 школа ў вёсцы Галынка не працавала.

   З 1920 па 1930 год школа была пачатковай.

   У 1930 годзе палякі адкрылі так званую, «повшехную» школу з шасцігадовым навучаннем, а пазней з сямігадовым.

   З 1920 года па 1939 год школу скончыла 100 навучэнцаў.

   У 1939 годзе, пасля аб’яднання Усходняй і Заходняй Беларусі, працавала сямігадовая школа, у якой вучылася дзвесце дзяцей. Выкладанне вялося на роднай мове.

   22 чэрвеня 1941 пачалася Вялікая Айчынная вайна. Вучыцца стала вельмі цяжка. Падчас заняткаў школа амаль не абагравалася, кніг не хапала, па некаторых прадметах быў адзін падручнік, пісалі на газетах, на паперы з мяшкоў. Падчас нямецкай акупацыі дырэктарам Голынковской школы быў    Бобка С.К.

   З 1920 года па 1939 год школу скончылі 100 навучэнцаў.

   З 1944 па 1954 год школа была яшчэ сямігадовай. У гэтыя гады яе скончылі 185 навучэнцаў.

   У 1956 годзе быў першы выпуск сярэдняй школы. 10 класаў скончылі 18 вучняў. У гэты час дырэктарам быў Понтус І. І.

   З 1957 года па 1959 год дырэктарам Голынковской СШ быў Клецкі А.М.

   З 1959 года па 1962 год дырэктарам школы з’яўляўся Мурашка А.І., выпускнік Голынкаўской сямігадовай школы.

   З 1963 па 1975 год узначальваў школу Перавалоцкі Мікалай Восіпавіч. Як настаўнік гісторыі Мікалай Восіпавіч зацікавіўся падзеямі Вялікай Айчыннай вайны, якія адбываліся на тэрыторыі Клецкага раёна. Шмат у чым дзякуючы яго намаганням быў збудаваны помнік ва ўрочышчы раскоп на месцы бою партызанскага атрада “Сокалы” пад кіраўніцтвам К.П. Арлоўскага з нямецкімі захопнікамі, а таксама адкрыты школьны музей, які распавядае аб баявых подзвігах гэтага атрада. Перавалоцкі Мікалай Восіпавіч аддаў Галынкаўскай школе 40 гадоў свайго жыцця.

   З 1976 па 1988 год дырэктарам школы зноў стаў Мурашка А.І. Сваёй працы ён аддаў 33 гады. Праца Анатоля Іванавіча высока ацэненая Міністэрствам адукацыі СССР. Ён узнагароджаны значком «Выдатнік асветы СССР».

   У 1988 годзе дырэктарам Голынковской сярэдняй школы стала Пухнач Ларыса Анатольеўна, якая скончыла Гомельскі Дзяржаўны універсітэт па спецыяльнасці руская мова і літаратура. Пасля заканчэння універсітэта яна прыехала на працу ў Галынкаўскую СШ ў 1983 годзе. Спачатку працавала настаўнікам рускай мовы і літаратуры, затым намеснікам дырэктара па выхаваўчай працы, затым дырэктарам школы. Гэтую пасаду яна займае і ў цяперашні час.

   За апошнія дваццаць гадоў Галынкаўскую сярэднюю школу скончыла звыш 350 навучэнцаў, з іх 5 – з залатым медалём, 8 – са срэбным.

   8 лютага 2002 года адбылося ўрачыстае адкрыццё новага будынка. Пачалося новае жыццё. Мы сталі актыўна займацца спортам, развіваць мастацкую самадзейнасць. У школе быў створаны дзіцячы тэатр «Гаваруны», жаночы тэатр сатыры і гумару «АМССУ» (А Мы Самі з вусамі), жаночая вакальная група.

   7 лютага 2004 г. школа адзначыла 100-гадовы юбілей.

   У 2006 годзе школа дала пуцёўку ў жыццё свайму юбілейнаму 50-му выпуску.