Справаздача аб правядзенні мерапрыемстваў

Агульнашкольны вясновы лёгкаатлетычны крос “Стартуюць усе!”

20.04.2024
20 красавіка ў рамках акцыі “Міншчына спартыўная. Вясна” навучэнцы школы прынялі ўдзел у агульнашкольным вясновым лёгкаатлетычным кросе. Бег - гэта выдатны, самы даступны сродак аздараўлення і развіцця жыццёва важных якасцяў чалавека: вынослівасці, хуткасці. Для заняткаў бегам не патрабуецца асобых умоў і прыстасаванняў, галоўнае - жаданне бегаць. Таму праведзенае мерапрыемства зарадзіла рабят станоўчай энергіяй і настроіла на заняткі спортам.
развернуть

Спартыўныя старты «Рухайся больш»

13.04.2024
13 красавіка ў межах акцыі “Міншчына спартыўная. Вясна» навучэнцы школы прынялі ўдзел у спартыўных стартах «Рухайся больш». Падчас мерапрыемства рабяты вырашалі гульнявыя задачы і выконвалі займальныя заданні, што ў сваю чаргу садзейнічала замацаванню асноўных правіл здаровага ладу жыцця, прафілактыцы шкодных звычак.
развернуть

Спартыўна-гульнявая праграма «Фізкульт - УРА!»

06.04.2024
6 красавіка ў рамках акцыі “Міншчына спартыўная. Вясна» навучэнцы 1-4 класаў прынялі ўдзел у спартыўна-гульнявой праграме «Фізкульт - УРА!» Мерапрыемства было праведзена сумесна з Галынкаўскім СДК. Асноўная мэта гульнявой праграмы - папулярызацыя актыўнага адпачынку, прыцягненне дзяцей да заняткаў фізічнай культурай і спортам. Удзельнічаючы ў розных конкурсах і эстафетах, рабяты праявілі свой спрыт, вынослівасць, спартыўны запал і жаданне дабіцца перамогі для сваёй каманды.
развернуть

Рухомыя гульні на свежым паветры

30.03.2024
30 сакавіка ў рамках праекта «Міншчына спартыўная. Вясна» навучэнцы школы гулялі ў рухомыя гульні на свежым паветры. У ходзе гульні рабяты вырашалі гульнявыя задачы і выконвалі забаўляльныя заданні, а гэта ў сваю чаргу садзейнічала замацаванню асноўных правіл здаровага ладу жыцця, прафілактыцы шкодных звычак.
развернуть

Спартыўнае спаборніцтва "Патрап у мэту"

23.03.2024
23 сакавіка ў рамках акцыі “Міншчына спартыўная. Вясна» навучэнцы школы прынялі ўдзел у спартыўным спаборніцтве «Патрап у мэту». Асноўная мэта мерапрыемства - развіццё трапнасці, спрыту, каардынацыі руху. Удзельнікі імкнуліся набраць як мага большую колькасць ачкоў і выйграць.
развернуть

Спартыўны дыялог «Тут кожны першы»

16.03.2024
16 сакавіка ў рамках акцыі “Міншчына спартыўная. Вясна» для навучэнцаў школы адбыўся спартыўны дыялог па гульні ў баскетбол «Тут кожны першы». Дзеці паказалі выдатную хуткасць перамяшчэння па пляцоўцы, добрую рэакцыю, каардынацыю руху ног, рук, дакладнасць кідка мяча. Рабяты не толькі зарадзіліся станоўчымі эмоцыямі, але і вучыліся прадумваць тактыку нападу або абароны, быць сабраным у патрэбную хвіліну і спакойна рэагаваць на паражэнне.
развернуть

Конкурсная праграма «А ну, дзяўчынкі!»

09.03.2024
09.03 у рамках акцыі «Міншчына спартыўная. Вясна» ва ўстанове адукацыі прайшла конкурсная праграма «А ну-ка, дзяўчынкі!», у якой прынялі ўдзел дзве зборныя каманды дзяўчынак 1-10 класаў «Рамонкі» і «Незабудкі». Усе ўдзельнікі паказалі сябе спрытнымі, моцнымі, мэтанакіраванымі. Вясёлыя эстафеты былі падтрыманы балельшчыкамі абедзвюх каманд. Усе атрымалі вялікі зарад энергіі, бадзёрасці, добрага вясновага святочнага настрою.
развернуть

Спартыўны батл «Дружба пачынаецца са спорту»

02.03.2024
2 сакавіка ў рамках акцыі “Міншчына спартыўная. Вясна» навучэнцы школы прынялі ўдзел у спартыўным батле «Дружба пачынаецца са спорту». У ходзе мерапрыемства рабяты вырашалі гульнявыя задачы і выконвалі займальныя заданні, што ў сваю чаргу садзейнічала замацаванню асноўных правіл здаровага ладу жыцця, прафілактыцы шкодных звычак.
развернуть

Рухомыя гульні на свежым паветры

17.02.2024
17 лютага ў рамках акцыі “Міншчына спартыўная. Зіма» навучэнцы школы актыўна правялі час, гуляючы ў рухомыя гульні. Гульні дазволілі дзецям скінуць назапашаную за тыдзень энергію, дапамаглі ўмацаваць здароўе. І, самае галоўнае, падчас мерапрыемства школьнікі ўдасканальвалі рухі, развівалі такія якасці, як хуткасць, сіла, спрыт.
развернуть

Спартыўна-гульнявы калейдаскоп «Зімовы БУМ»

10.02.2024
10 лютага ў рамках акцыі “Міншчына спартыўная. Зіма» для навучэнцаў школы прайшоў спартыўна-гульнявы калейдаскоп «Зімовы БУМ». Усе ўдзельнікі мерапрыемства атрымалі зарад бадзёрасці, аптымізму, паказалі сваю шпаркасць, праявілі кемлівасць і спрыт, а таксама зарадзіліся спартыўнай энергіяй на наступны тыдзень.
развернуть

Спартыўны квэст «Мы за ЗЛЖ»

03.02.2024
3 лютага ў рамках акцыі “Міншчына спартыўная. Зіма» навучэнцы школы прынялі ўдзел у спартыўным квэсце «Мы за ЗЛЖ», арганізаваным сумесна з Галынкаўскім СДК. Галоўная мэта мерапрыемства - пашырыць уяўленне дзяцей аб здаровым ладзе жыцця, садзейнічаць фарміраванню станоўчых адносін да здароўя, заняткаў фізічнай культурай і спортам. Школьнікі выконвалі разнастайныя заданні па станцыях "Мы - каманда", "Смачна і карысна!", "Вышэй, хутчэй, мацней", "Спартыўная", "Правілы Айбаліта", "Турыстычная".
развернуть

Спартыўнае мерапрыемства «Лыжныя старты»

27.01.2024
З мэтай умацавання здароўя, прапаганды здаровага ладу жыцця, павышэння цікавасці да зімовых відаў спорту 27 студзеня ў рамках акцыі “Міншчына спартыўная. Зіма» навучэнцы школы з задавальненнем прынялі ўдзел у спартыўным мерапрыемстве «Лыжныя старты». Спаборніцтвы падарылі яркія эмоцыі і бадзёры зарад энергіі для навучэнцаў на наступны тыдзень.
развернуть

Гульнявы квэст «Зімовыя забавы»

20.01.2024
20 студзеня ў рамках акцыі “Міншчына спартыўная. Зіма» для навучэнцаў школы прайшоў гульнявы квэст «Зімовыя забавы». Галоўная мэта мерапрыемства - далучэнне дзяцей да здаровага ладу жыцця з дапамогай гульнявых заданняў і рухаў на свежым паветры. Выдатнае зімовае надвор'е, станоўчыя эмоцыі, цікавасць да зімовых гульняў - забаў сталі цудоўным падарункам для школьнікаў.
развернуть

Калядная сустрэча па хакею

13.01.2024
13 студзеня ў рамках акцыі “Міншчына спартыўная. Зіма» навучэнцы школы сабраліся на калядную сустрэчу па хакею. Дадзеная гульня дапамагае развіваць спрыт, каардынацыю і рэакцыю, а таксама хуткасць мыслення. Матч атрымаўся цікавым, вясёлым і актыўным.
развернуть

Рухомыя гульні «Вясёлы мяч»

06.01.2024
6 студзеня ў рамках акцыі “Міншчына спартыўная. Зіма» прайшлі рухомыя гульні «Вясёлы мяч», асноўная мэта якіх - далучыць дзяцей да заняткаў спортам, згуртаванне калектыву, развіццё фізічнай актыўнасці, прапаганда ЗЛЖ.
развернуть

Спартыўны квэст «Мы за ЗЛЖ»

30.12.2023
30 снежня ў рамках акцыі «Міншчына спартыўная. Зіма» навучэнцы школы прынялі ўдзел у спартыўным квэсце «Мы за ЗЛЖ», галоўная мэта якога - прапаганда і папулярызацыя здаровага ладу жыцця, стварэнне ўмоў для актыўнага адпачынку. Навучэнцы праз разнастайныя практыкаванні развівалі вынослівасць, хуткасць рэакцыі, спрыт, каардынацыю рухаў, бег, уменне ў кіданні мяча, скачкі праз скакалку.
развернуть

Вясёлыя старты "Зімовы марафон"

23.12.2023
23 снежня ў рамках акцыі “Міншчына спартыўная. Зіма» прайшлі вясёлыя старты «Зімовы марафон». Мэта мерапрыемства – далучэнне школьнікаў да заняткаў фізічнай культурай і спортам, прапаганда здаровага ладу жыцця і папулярызацыя зімовых відаў спорту. Рабяты спаборнічалі ў хуткасці ў конкурсе «Уборка снега», у спрыту валодання клюшкай у эстафеце «Хакей», траплялі ў мішэнь снежкамі, дружна перадавалі «снежны камяк», спрытна пераадольвалі «снежны тунэль».
развернуть

Фестываль здароўя «Спартыўнаму руху - наша павага»

16.12.2023
16 снежня ў рамках акцыі “Міншчына спартыўная. Зіма» прайшоў фестываль здароўя «Спартыўнаму руху - наша павага», а ў яго рамках гульня ў хакей з мячом на снезе. Удзельнікамі сталі навучэнцы 6-9 класаў. Барацьба была напружанай, але перамагло як заўсёды сяброўства. Такія мерапрыемствы не толькі развіваюць фізічную форму, але і гуртуюць усіх удзельнікаў, дораць незабыўныя эмоцыі.
развернуть

Лыжны квэст «Мы за здаровую краіну»

09.12.2023
Забавы на свежым паветры зімой дастаўляюць дзецям вялікую радасць і прыносяць неацэнную карысць іх здароўю. Як шмат зімовых забаў: катанне на каньках, санках, лыжах, гульні ў снежкі! 9 снежня ў рамках акцыі “Міншчына спартыўная. Зіма» навучэнцы школы прынялі ўдзел у лыжным квэсце «Мы за здаровую краіну». Рабяты выдатна правялі час, адпрацавалі розныя тэхнікі хадзьбы на лыжах.
развернуть

Рухомыя гульні на свежым паветры

02.12.2023
2 снежня ў рамках акцыі «Міншчына спартыўная. Зіма» навучэнцы школы выдатна правялі час, гуляючы ў рухомыя гульні на свежым паветры. Дзеці з вялікім задавальненнем удзельнічалі у конкурсах, дэманстравалі свой спрыт у кіданні снежкаў. Хлапчукі і дзяўчынкі правялі час весела і з карысцю, а таксама атрымалі зарад дадатных эмоцый і выдатнага настрою.
развернуть

Гадзіна здароўя «Энергія руху»

25.11.2023
Фізічная актыўнасць - гэта аснова здаровага жыцця. Для нармальнага функцыянавання нашаму арганізму патрэбны энергія і здароўе, сіла. У гэтым і пераканаліся навучэнцы нашай школы, для якіх 25 лістапада ў рамках акцыі «Міншчына спартыўная» прайшла гадзіна здароўя «Энергія руху». У ходзе мерапрыемства рабяты вырашалі гульнявыя задачы і выконвалі заданні, што ў сваю чаргу садзейнічала замацаванню асноўных правіл здаровага ладу жыцця, прафілактыцы шкодных звычак.
развернуть

Спаборніцтвы па піянерболе

18.11.2023
Піянербол - спартыўная камандная гульня з мячом, вельмі займальная рухомая. Яна адрозніваецца высокім аздараўленчым эфектам: трэба хутка бегаць, высока скакаць, валодаць сілай перакінуць мяч. У гэтым і пераканаліся навучэнцы 6-7 класаў, якія 18 лістапада ў рамках акцыі “Міншчына спартыўная. Восень» прынялі ўдзел у спаборніцтвах па піянерболе. Удзельнікі спаборніцтваў смела лавілі вельмі складаныя падачы, выконвалі перадачы. Па выніках гульні перамагла зборная каманда навучэнцаў «Чэмпіён».
развернуть

Гадзіна здароўя «Мы выбіраем ЗЛЖ»

11.11.2023
Рухомыя гульні на свежым паветры - адзін з самых выдатных спосабаў для дзяцей развіць сваю рухальную актыўнасць, каардынацыю рухаў, спрыт, цягавітасць. Асноўная мэта такіх мерапрыемстваў - умацаванне здароўя, павышэнне цікавасці да заняткаў фізічнай культурай і спортам. 11 лістапада ў рмках акцыі “Міншчына спартыўная. Восень» для навучэнцаў школы прайшла гадзіна здароўя «Мы выбіраем ЗЛЖ». Дзеці цікава і з карысцю правялі час, зарадзіліся станоўчымі эмоцыямі.
развернуть

Спаборніцтвы па настольнаму тэнісу

04.11.2023
развернуть

Настольны тэніс - дынамічная гульня. Спартсмены і чэмпіёны валодаюць мноствам тэхнік і прыёмаў. Для адных настольны тэніс - спорт і цэлае жыццё. Для іншых настольны тэніс - любімая гульня і выдатны спосаб правесці час з карысцю для здароўя. У гэтым і ўпэўніліся сёння навучэнцы нашай школы, прымаючы ўдзел у спаборніцтвах па настольным тэнісе. Рабяты паказалі выдатнае валоданне ракеткай, спрыт, сілу волі да перамогі.

 

свернуть

Шашачны турнір “Белыя супраць чорных”

28.10.2023
Шашкі - традыцыйная гульня, якая вучыць думаць над хадамі, аналізаваць дзеянне суперніка. Гэта спаборніцтвы стратэгій, як інтэлектуальных, так і асобасных. Мерапрыемства праведзена як з мэтай папулярызацыі гульні, і як сродак інтэлектуальнага развіцця навучэнцаў. 28 кастрычніка ў рамках праекта «Міншчына спартыўная. Восень» навучэнцы школы прынялі ўдзел у шашачным турніры “Белыя супраць чорных”.
развернуть

Конкурс «Залатая скакалка»

21.10.2023
21 кастрычніка ў рамках праекту «Міншчына спартыўная. Восень» навучэнцы школы прынялі ўдзел у конкурсе «Залатая скакалка». Скакалка - адзін з самых любімых і даступных дзецям спартыўных снарадаў. Скачкі на ім - выдатнае фізічнае практыкаванне. Яны развіваюць цягавітасць, да таго ж скакаць на скакалцы і гуляць з ёй у розныя гульні весела і прыкольна! У гэтым упэўніліся нашы юныя спартсмены. Кожны з хлопцаў меў магчымасць прадэманстраваць сваё майстэрства і спрыт.
развернуть

Спартландыя «За здароўем разам з мамай»

14.10.2023
14 кастрычніка ў рамках акцыі “Міншчына спартыўная. Восень» навучэнцы школы прынялі ўдзел у спартландыі «За здароўем разам з мамай», прымеркаванай да Дня маці. У спартландыі прынялі ўдзел не толькі маці, але і таты. Удзельнікі каманд "Непераможныя" і "Агонь" спаборнічалі ў конкурсах "Лістапад", "Збяры ўраджай", "Рэпка", "Восеньскі букет", "Восеньскія вячоркі" і інш. Перамагло сяброўства, што яшчэ раз пацвердзіла галоўную ідэю мерапрыемства: праз спорт - да ўзаемаразумення! Усе ўдзельнікі атрымалі салодкія прызы і граматы.
развернуть

Спартландыя “Спорт любіць - моцным і здаровым быць”

07.10.2023
7 кастрычніка ў рамках акцыі “Міншчына спартыўная. Восень» для навучэнцаў школы прайшла спартландыя “Спорт любіць - моцным і здаровым быць”. Спорт - гэта здароўе, а здароўе - самае дарагое, што ёсць у чалавека. У гэтым і пераканаліся рабяты, прымаючы ўдзел у самых разнастайных конкурсах "Самы хуткі", "Самы спрытны", "Самы дужы", "Самы трапны" і інш. Усе ўдзельнікі каманд паказалі свой спрыт, сілу, хуткасць, цікава і з карысцю правялі час .
развернуть

Восеньскі лёгкаатлетычны крос «Усе - на старт!»

30.09.2023
30 верасня 2023 года ў рамках праекту «Міншчына спартыўная. Восень» навучэнцы школы прынялі ўдзел у восеньскім лёгкаатлетычным кросе «Усе - на старт!» У час спаборніцтваў сярод яго ўдзельнікаў адчувалася атмасфера здаровага саперніцтва і спартыўнага азарту. Усе рабяты атрымалі не толькі зарад бадзёрасці, але і пазітыву.
развернуть

Вясёлыя старты "Здаровы я - здаровая сям'я"

23.09.2023
23 верасня ў рамках акцыі “Міншчына спартыўная. Восень» навучэнцы школы прынялі ўдзел у вясёлых стартах «Здаровы я-здаровая сям'я», галоўнай мэтай якіх было ўмацаванне здароўя школьнікаў, павышэнне цікавасці да заняткаў фізкультурай і спортам.
развернуть

Велапрабег "Маршрутамі памяці. Маршрутамі адзінства"

16.09.2023
У рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да Дня народнага адзінства і ў рамках акцыі “Міншчына спартыўная. Восень” 16 верасня навучэнцы школы сумесна з Галынкаўскім сельвыканкамам, СДК прынялі ўдзел у велапрабегу «Маршрутамі памяці. Маршрутамі адзінства». Асноўная мэта дадзенага мерапрыемства - фарміраванне грамадзянскасці і патрыятызму, нацыянальнай самасвядомасці. Удзельнікі велапрабегу зрабілі прыпынкі каля брацкай магілы ў аг. Галынка, памятнага знака на месцы, дзе чакалі салдат, якія не вярнуліся з войн 1905-1907 і 1914-1918гг. у Галынцы, ушанавалі памяць загінуўшых хвілінай маўчання.
развернуть

Спартыўныя спаборніцтвы «Здаровы я - здаровая краіна»

09.09.2023
Вырасці здаровым і моцным дапамагае спорт. Кожная хвіліна заняткаў спортам падаўжае жыццё чалавека на цэлую гадзіну, а вясёлыя спартыўныя спаборніцтвы карысныя ўдвая, бо рухомыя гульні дораць масу станоўчых эмоцый, як дзецям, так і дарослым. У гэтым і пераканаліся рабяты нашай школы, прыняўшы ўдзел у спартыўных спаборніцтвах «Здаровы я - здаровая краіна», якія прайшлі 9 верасня ў рамках акцыі «Міншчына спартыўная. Восень».
развернуть

Спартыўная эстафета “Сустракаем навучальны год”

02.09.2023
2 верасня ў рамках акцыі “Міншчына спартыўная. Восень” навучэнцы школы прынялі ўдзел у спартыўнай эстафеце “Сустракаем навучальны год”. Рабяты спаборнічалі ў эстафетах з мячом, абручом, скакалкай. Усе атрымалі зарад бадзёрасці, аптымізму, паказалі сваю шпаркасць, праявілі кемлівасць і спрыт, а таксама зарадзіліся спартыўнай энергіяй на наступны тыдзень.
развернуть