Агульнашкольны вясновы лёгкаатлетычны крос “Стартуюць усе!”

20.04.2024
20 красавіка ў рамках акцыі “Міншчына спартыўная. Вясна” навучэнцы школы прынялі ўдзел у агульнашкольным вясновым лёгкаатлетычным кросе. Бег - гэта выдатны, самы даступны сродак аздараўлення і развіцця жыццёва важных якасцяў чалавека: вынослівасці, хуткасці. Для заняткаў бегам не патрабуецца асобых умоў і прыстасаванняў, галоўнае - жаданне бегаць. Таму праведзенае мерапрыемства зарадзіла рабят станоўчай энергіяй і настроіла на заняткі спортам.