Дзень працоўнага выхавання і прафарыентацыі

20.04.2024
20 красавіка шосты школьны дзень быў прысвечаны працоўнаму выхаванню і прафарыентацыі. У рамках Года якасці навучэнцы пачатковай школы прынялі ўдзел у экааперацыі “Чысты школьны двор”. Галоўная мэта мерапрыемства - зрабіць чыстым, прыгожым і ўтульным школьны двор і прылеглую тэрыторыю. З выдатным настроем рабяты прыклалі намаганні для таго, каб тэрыторыя вакол школы стала яшчэ чысцейшай. Навучэнцы 6-8 класаў гаварылі аб асабістым і грамадскім пры выбары прафесіі. Школьнікі абмеркавалі тры галоўныя патрабаванні, якім павінна задавальняць выбраная прафесія, у гульнявой форме вызначылі напрамкі іх далейшай прафесійнай дзейнасці.