Адзіны ўрок, прысвечаны Міжнароднаму дню палёта чалавека ў космас

12.04.2024
З мэтай фарміравання ў вучняў цікавасці да дасягненняў нашай краіны ў галіне касмічных даследаванняў, выхавання пачуцця патрыятызму, павагі да людзей, якія прысвяцілі сваё жыццё заваяванню космасу 12 красавіка 2024 года ў школе прайшоў Адзіны ўрок, прысвечаны Міжнароднаму дню палёта чалавека ў космас. Навучэнцы пачатковай школы даведаліся аб пачатку касмічнай эры, аб палёце Юрыя Гагарына ў космас і для чаго патрэбны спадарожнікі, аб тым, якімі якасцямі павінен валодаць касманаўт. Навучэнцы 6-8 класаў гаварылі пра першых заваёўнікаў космасу і першую жанчыну-касманаўта, якая адправілася з касмадрома Байканур на Міжнародную касмічную станцыю ў складзе асноўнага экіпажа 21-й экспедыцыі. Навучэнцы 9-10 класаў абмеркавалі ўклад Беларусі ў сусветную касмічную гісторыю, выкарыстанне "касмічнай" інфармацыі, разважалі аб перспектывах беларускай касманаўтыкі.