Спартыўна-гульнявая праграма «Фізкульт - УРА!»

06.04.2024
6 красавіка ў рамках акцыі “Міншчына спартыўная. Вясна» навучэнцы 1-4 класаў прынялі ўдзел у спартыўна-гульнявой праграме «Фізкульт - УРА!» Мерапрыемства было праведзена сумесна з Галынкаўскім СДК. Асноўная мэта гульнявой праграмы - папулярызацыя актыўнага адпачынку, прыцягненне дзяцей да заняткаў фізічнай культурай і спортам. Удзельнічаючы ў розных конкурсах і эстафетах, рабяты праявілі свой спрыт, вынослівасць, спартыўны запал і жаданне дабіцца перамогі для сваёй каманды.