Дзень грамадзянскага і патрыятычнага выхавання

06.04.2024
6 красавіка шосты школьны дзень быў прысвечаны грамадзянскаму і патрыятычнаму выхаванню. Навучэнцы пачатковай школы прынялі ўдзел у творчай майстэрні “Краявіды роднага краю, вам у любові я прысягаю”. Мерапрыемства спрыяла выхаванню патрыятычных пачуццяў, любві, павагі да сваёй роднай краіны, сваёй вёскі, сям'і і школы. Дзеці гаварылі пра «вялікую і малую Радзіму», даведаліся шмат новага і цікавага, а свае пачуцці любові да роднага краю выказалі ў вершах і малюнках. З мэтай фарміравання грамадзянскасці і патрыятызму, нацыянальнай самасвядомасці для навучэнцаў 6-7 класаў прайшла пазнавальная гадзіна «У сімвалах дзяржавы - гісторыя майго народа». Размова ішла пра тое, што дзяржаўныя сімвалы сучаснай Беларусі заснаваны на гераічнай гісторыі нашага народа і адлюстроўваюць мірныя мэты беларускай дзяржавы, яе шматвяковыя традыцыі, а таксама ідэалы і прынцыпы нашай суверэннай краіны – мір, працу, добрасуседства, вернасць сваім духоўным каштоўнасцям.