Агульнашкольны бацькоўскі сход

05.04.2024
5 красавіка ва ўстанове адукацыі адбыўся агульнашкольны бацькоўскі сход. У рамках месячніка пажарнай бяспекі перад бацькамі выступіла інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Клецкага РАНС Есіс Т.М. Таццяна Міхайлаўна звярнула ўвагу законных прадстаўнікоў на прафілактыку пажараў, павышэнне інфармаванасці насельніцтва, вучнёўскай моладзі аб небяспецы і выніках узгаранняў, дзеянняў у экстрэмальных сітуацыях.