Рухомыя гульні на свежым паветры

30.03.2024
30 сакавіка ў рамках праекта «Міншчына спартыўная. Вясна» навучэнцы школы гулялі ў рухомыя гульні на свежым паветры. У ходзе гульні рабяты вырашалі гульнявыя задачы і выконвалі забаўляльныя заданні, а гэта ў сваю чаргу садзейнічала замацаванню асноўных правіл здаровага ладу жыцця, прафілактыцы шкодных звычак.