Дзень узаемадзеяння з сям'ёй

23.03.2024
23 сакавіка шосты школьны дзень быў прысвечаны ўзаемадзеянню з сям'ёй. Навучэнцы пачатковай школы прынялі ўдзел у акцыі "Чытаем з бацькамі", прымеркаванай да Міжнароднага дня дзіцячай кнігі. Чытанне-гэта выдатны спосаб палепшыць узаемаадносіны з дзіцем. А праводзячы такім чынам з дзіцём вольны час, цёплыя ўспаміны застануцца на ўсё жыццё. Рабяты дома зрабілі фота як яны чытаюць з бацькамі, а ў школе расказалі пра свае любімыя кнігі. Для навучэнцаў 6-7 класаў прайшла лабараторыя сямейнай творчасці "Мая сям'я - маё багацце". Менавіта пра свой дом, пра сям'ю гаварылі школьнікі, таму што ў жыцці кожнага чалавека і асабліва дзіцяці няма нічога больш дорага і блізкага за сям'ю. Дзеці расказалі пра любімыя сямейныя заняткі, пра тое, што дапамагае ім быць дружнай і моцнай сям'ёй.