Спартыўнае спаборніцтва "Патрап у мэту"

23.03.2024
23 сакавіка ў рамках акцыі “Міншчына спартыўная. Вясна» навучэнцы школы прынялі ўдзел у спартыўным спаборніцтве «Патрап у мэту». Асноўная мэта мерапрыемства - развіццё трапнасці, спрыту, каардынацыі руху. Удзельнікі імкнуліся набраць як мага большую колькасць ачкоў і выйграць.