Урачыстая лінейка, прысвечаная заканчэнню 3 чвэрці

22.03.2024
Сёння ва ўстанове адукацыі адбылася ўрачыстая лінейка, на якой былі падведзены вынікі работы ўстановы адукацыі за трэцюю чвэрць. Лепшым навучэнцам, актывістам грамадскага жыцця, пераможцам творчых і інтэлектуальных конкурсаў былі аб'яўлены падзякі. Навучэнцу 10 класа Карпіевічу Мацвею, навучэнцы 10 класа Бушылы Яне, навучэнцам 6 класа Татарыновічу Валянціну і Няміру Мацвею, навучэнцу 7 класа Курачыцкаму Яўгену ўручаны сведчанні ўдзельніка раённага конкурсу работ даследчага характару «Дерзайте, вы талантливы! Навучэнцы 8 класа, Грынкевіч Ульяне, якая дасягнула 14-гадовага ўзросту, уручана падарункавае выданне "Я - грамадзянін Рэспублікі Беларусь".