Адзіны ўрок, прысвечаны 81-й гадавіне трагедыі ў в. Хатынь

22.03.2024
22 сакавіка 2024 года для навучэнцаў I-X класаў прайшоў адзіны ўрок, прысвечаны 81-й гадавіне трагедыі ў в. Хатынь. Навучэнцы гаварылі аб тым, што гістарычная памяць з'яўляецца адным з важных дасягненняў цывілізацыі і пакуль мы памятаем мінулае, наша грамадства зможа развівацца і ўдасканальвацца. Трагедыя Хатыні і тысячы вёсак і гарадоў з такім жа лёсам - няўцешны боль у сэрцах беларусаў і ўсіх савецкіх людзей, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Хатынь - не проста мемарыял. Хатынь прымушае нас памятаць, што самае дарагое на Зямлі - мір.