Раённы суботнік

21.03.2024
21 сакавіка навучэнцы, педагогі і тэхперсанал школы прынялі актыўны ўдзел у раённым суботніку. Надвор'е падарыла вясновы сонечны дзень. Узброіўшыся неабходным інвентаром удзельнікі суботніка прыводзілі ў парадак школьную тэрыторыю: збіралі смецце, зграбалі леташняе лісце і траву.