Прафілактычная гутарка ў рамках акцыі "Бяспечныя канікулы - "Вясна -2024"

20.03.2024
У рамках акцыі "Бяспечныя канікулы - "Вясна - 2024" для навучэнцаў установы адукацыі прайшла прафілактычная гутарка з участковым інспектарам Клецкага РАУС Піваварчыкам В.А. Пад час гутаркі Уладзімір Анатольевіч растлумачыў асноўныя рызыкі і пагрозы бяспецы дзяцей на дарозе, неабходнасць няўхільнага захавання правілаў перавозкі непаўналетніх у транспартных сродках, правілы бяспечных паводзін на дарозе, у транспарце і ў дварах. Асаблiвая ўвага была нададзена правілам пераходу праезжай часткі па нерэгуляваным пешаходным пераходзе, недапушчальнасці выкарыстання пры гэтым мабільных тэлефонаў, іншых электронных прылад, а таксама выбару дзецьмі бяспечных месцаў для актыўных гульняў.