XXXI Мінская міжнародная кніжная выстава - кірмаш

17.03.2024
17 сакавіка 2024 года педагогі і навучэнцы школы наведалі XXXI Мінскую міжнародную кніжную выставу - кірмаш. Наведвальнікі мелі магчымасць знайсці разнастайную літаратуру, пазнаёміцца з навінкамі і любімай класікай на любы густ з розных краін, наведаць прэзентацыі кніг вядомых пісьменнікаў. Мерапрыемства таксама было прымеркавана да 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Своеасаблівая даніна памяці ахвярам гэтых падзей і патрыятычная лінія выяўлены ў сотнях класічных і сучасных літаратурных творах, прадстаўленых на выставе.