Дзень прафарыентацыі і працоўнага выхавання

16.03.2024
16 сакавіка шосты школьны дзень быў прысвечаны прафарыентацыі і працоўнаму выхаванню. Навучэнцы пачатковай школы прынялі ўдзел у турніры знаўцаў «Делу время – потехе час». Асноўная мэта мерапрыемства - фарміраваць станоўчыя адносіны да працы, пашыраць веды аб працы, выхоўваць працавітасць. Дзеці гаварылі аб важнасці працы ў жыцці чалавека, аб тым, што на свеце ўсё здабываецца працай, успомнілі народныя прыказкі, якія ў аснову заўсёды ставяць працу. Навучэнцы 6-9 класаў падчас віртуальнай экскурсіі наведалі ўстановы прафесійна-тэхнічнай адукацыі, гаварылі аб запатрабаванасці рабочых спецыяльнасцей на рынку працы, аб сістэме прафадукацыі ў Беларусі.