Адзіны ўрок, прысвечаны Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

15.03.2024
15 сакавіка ва ўстанове адукацыі прайшоў Адзіны ўрок, прысвечаны Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Педагогі акцэнтавалі ўвагу навучэнцаў на тое, што мір, суверэнітэт і незалежнасць для беларускага народа з'яўляюцца адной з найвышэйшых каштоўнасцяў. Менавіта беларускі народ, які на працягу многіх стагоддзяў марыў аб сваёй суверэннай дзяржаве, які прайшоў і вытрымаў вялікую колькасць выпрабаванняў і войнаў, як ніхто іншы разумее і шануе мірнае неба, упэўненую будучыню і незалежнасць сваёй дзяржавы. Найбольш яскрава імкненне да міру і стварэння праявілася ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Толькі дзякуючы савецкаму салдату і патрыётам мы сёння жывем спакойным жыццём, ведаем гісторыю і, вядома ж, упэўнена глядзім у будучыню, беларускі народ можа сам распараджацца сваім лёсам, здзяйсняць гістарычны выбар далейшага шляху развіцця краіны. Мерапрыемства было накіравана на фарміраванне ў вучняў актыўнай грамадзянскай пазіцыі, разумення сутнасці і значэння Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, гатоўнасці свядома і актыўна выконваць грамадзянскія абавязкі, выконваць і паважаць законы сваёй краіны; выхаванне адказнасці за лёс краіны.