Знаёмства з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь у дашкольнай дзіцячай установе

15.03.2024

Сёння выхаванцы дашкольнай групы пазнаёміліся з асноўным  законам Рэспублікі Беларусь  - Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь.

У гульнявой форме дзеці пазнаёміліся з правамі, якія з'яўляюцца асабліва важнымі для іх абароны  і  развіцця. Кожны выхаванец пабудаваў свой дом пакуль яшчэ толькі з паперы,  тым самым замацаваў сваё правы на дом і сям’ю.