Конкурсная праграма «А ну, дзяўчынкі!»

09.03.2024
09.03 у рамках акцыі «Міншчына спартыўная. Вясна» ва ўстанове адукацыі прайшла конкурсная праграма «А ну-ка, дзяўчынкі!», у якой прынялі ўдзел дзве зборныя каманды дзяўчынак 1-10 класаў «Рамонкі» і «Незабудкі». Усе ўдзельнікі паказалі сябе спрытнымі, моцнымі, мэтанакіраванымі. Вясёлыя эстафеты былі падтрыманы балельшчыкамі абедзвюх каманд. Усе атрымалі вялікі зарад энергіі, бадзёрасці, добрага вясновага святочнага настрою.