Дзень грамадзянскага і патрыятычнага выхавання

02.03.2024
2 сакавіка шосты школьны дзень быў прысвечаны грамадзянскаму і патрыятычнаму выхаванню. Навучэнцы пачатковай школы прынялі ўдзел у конкурсе эрудытаў "Беларуская скарбонка". Дзве каманды "Зубраняты" і "Бусляняты" прадэманстравалі свае веды роднай мовы, літаратуры і культуры беларускага народа. Дзеці ўзгадалі беларускую фразеалогію, паспрабавалі свае сілы ў перакладзе з адной мовы на іншую. Каманды прадэманстравалі свае веды беларускай народнай культуры, цікавым і займальным аказаўся конкурс "Эрудыты-лінгвісты" на веданне асаблівасцей роднай мовы. У завочнае падарожжа па праваслаўных святынях беларускай зямлі адправіліся навучэнцы 6-8 класаў. Галоўная мэта мерапрыемства - фарміраванне патрыятычных каштоўнасцей навучэнцаў, пашырэнне ведаў навучэнцаў аб самых знакамітых і гістарычных мясцінах Беларусі. Школьнікі "пабывалі" ў старажытным Полацку з яго храмамі, у Тураве, Нясвіжы, Жыровіцкім манастыры, Барыса-Глебскай царкве і іншых дарагіх сэрцу кожнага беларуса месцах.