Пазнавальна - забаўляльная праграма "Вясновы перапалох"

01.03.2024
Сёння першы дзень вясны, які вітаюць на ўсёй планеце дарослыя і дзеці. Вучні пачатковай школы нашай установы адукацыі сёння сабраліся разам, каб таксама парадавацца надыходу вясны і правесці цудоўна вольны час. Загадчык Галынкаўскага СДК Патапчык Н.А. падрыхтавала цікавыя конкурсы і заданні, гульні і забавы.