Выніковая калегія галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта

01.03.2024
1 сакавіка 2024 года прайшла выніковая калегія галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта. На мерапрыемстве адбылася цырымонія ўзнагароджання лепшых педагогаў і педагагічных калектываў Міншчыны. За добрасумленную плённую працу, прафесіяналізм падзяку старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта атрымала настаўнік гісторыі нашай установы адукацыі Пухнач Л.А. Віншуем Ларысу Анатольеўну і жадаем ёй далейшых творчых поспехаў і перамог!