Адзіны дзень галасавання

25.02.2024
Навучэнцы і педагогі школы прынялі актыўны ўдзел у мерапрыемствах, якія праводзіліся ў рамках Адзінага дня галасавання. На працягу ўсяго дня ва ўстанове адукацыі працавала выстава «Беларусь: погляд у мінулае з надзеяй на будучыню». Школьнікі актыўна адказвалі на пытанні віктарыны “Беларусь – мая Радзіма”, гаварылі пра гісторыка-культурную спадчыну роднай краіны і яе сучасныя дасягненні ў сваёй гульні “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”. Канцэртная праграма «Мая Беларусь» падарыла шмат незабыўных эмоцый і пачуццё гонару за сваіх таленавітых землякоў.