Конкурсная праграма "Армейскія будні"

23.02.2024
Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь - урачысты і асаблівы дзень у нашай гісторыі. Гэта добрая нагода выхаваць у школьнікаў пачуццё прыналежнасці да лепшых традыцый сваёй Радзімы, сфарміраваць у дзяцей гонар за слаўных абаронцаў Радзімы, якія стаяць на варце міру і спакою. Сёння ў нашай установе адукацыі прайшла конкурсная праграма "Армейскія будні", у якой прынялі ўдзел дзве зборныя каманды хлопчыкаў 3-10 класаў.