Ранішнік у рознаўзроставай групе да Дня абаронцаў Айчыны "Як і тата, стаць і я хачу салдатам!"

22.02.2024
Свята 23 лютага – добрая падстава для выхавання ў дашкольнікаў пачуцця прыналежнасці да лепшых традыцый сваёй Радзімы, фарміравання ў дзяцей гонару за слаўных абаронцаў Айчыны, якія стаяць на варце міру і спакою. Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь- святочны і асаблівы дзень ў нашай гісторыі. Сёння выхаванцы рознаўзроствай групы нашай установы адукацыі запрасілі сваіх татаў на цудоўнае свята, прысвечанае гэтай важнай даце. На свяце рабяты ўдзельнічалі ў разнастайных конкурсах, спявалі песні, танцавалі і з выразам чыталі вершы пра Радзіму і абаронцаў.