ШАГ для вучняў 8-10 класаў

22.02.2024
22 лютага 2024 года ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта "Школа Актыўнага Грамадзяніна" для навучэнцаў 8-10 класаў прайшоў адкрыты дыялог па тэме "Радзіма мая Беларусь у асобах. Абаронцы Айчыны» (пра супрацоўнікаў Узброеных сіл, Пагранічнай і Мытнай службы, МНС). Госцем мерапрыемства быў інспектар па дазвольнай рабоце аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі Клецкага РАУС Ратомскі М.Л. У ШАГ 1 класны кіраўнік 10 класа Булат З.А. актуалізавала веды вучняў аб Узброеных Сілах, пагранічнай службе, мытнай службе, МНС Рэспублікі Беларусь з дапамогай інтэрактыўнай віктарыны "Мы даведаемся". Навучэнцы паглядзелі фрагмент відэароліка “АрМІ-2022. Інжынерная формула”, абмеркавалі дасягненні беларускіх вайскоўцаў у міжнародных вайсковых гульнях і спаборніцтвах, гаварылі аб прыкладах доблесці, гонару, гераізму і самаахвяравання беларускіх воінаў у гісторыі сучаснай Беларусі, каму і за што прысвоена ганаровае званне "Герой Беларусі". У ШАГ 2 рабяты мелі магчымасць задаць пытанні госцю мерапрыемства. Міхаіл Леанідавіч расказаў навучэнцам чаму звязаў сваё жыццё з дадзенай прафесіяй, дзе атрымаў адукацыю, падзяліўся сваімі ўспамінамі аб першым «баявым хрышчэнні», аб узнагародах, звязаных з прафесійнай дзейнасцю. У канцы мерапрыемства ўсе прысутныя зрабілі выснову аб актуальнасці і важнасці тэмы размовы, аб тым, што ў нашай краіне створаны надзейны гарант бяспекі - эфектыўныя, падрыхтаваныя, аснашчаныя сучасным узбраеннем і ваеннай тэхнікай Узброеныя Сілы і мы з упэўненасцю можам сказаць, што нам ёсць чым і кім ганарыцца. Школьнікі павіншавалі госця мерапрыемствы з надыходзячым святам - Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.