Дзень прафарыентацыі і працоўнага выхавання

17.02.2024
17 лютага шосты школьны дзень быў прысвечаны прафарыентацыі і працоўнаму выхаванню. Навучэнцы пачатковай школы прынялі ўдзел у квэсце «Кім быць?» Галоўная мэта мерапрыемства - пашырыць веды дзяцей аб свеце прафесій, прывіваць цікавасць да розных відаў дзейнасці. Дзеці пазнаёміліся з рознымі прафесіямі, адгадвалі прадстаўніка прафесіі па наборы інструментаў і дзеянняў, абмяркоўвалі неабходнасць і важнасць выбару прафесіі.