Ваенна-патрыятычная гульня «Зімовая аперацыя «Сокалы»

16.02.2024
17 лютага - важная падзея ў гісторыі партызанскага руху Беларусі. У гэты дзень у 1943 годзе трынаццаць байцоў спецатрада «Сокалы» пад кіраўніцтвам К.П.Арлоўскага знішчылі высокапастаўленых фашыстаў, якія прыбылі на паляванне ў Машукоўскі лес. Навучэнцы Галынкаўскай Азярэчанскай, Тучанскай і Сіняўскай сярэдніх школ Клецкага раёна ў гэты дзень сабраліся разам, каб адзначыць 81-ю гадавіну слаўнага бою і прыняць удзел у ваенна-патрыятычнай гульні «Зімовая аперацыя «Сокалы». Праграма мерапрыемства ўключала ўрачыстую лінейку, канцэртную праграму, прысвечаную 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, урачыстае ўскладанне вянкоў і гірляндаў ля помніка ва ўрочышчы Раскоп і ваенна-спартыўныя конкурсы. Удзельнікі гульні выконвалі заданні на "станцыях": "Разведчыкі", "Радзісты", "Сувязныя", "Снайперы", "Саперы", "Медсёстры" і "Кухары", адказвалі на пытанні гістарычнай віктарыны.