15 лютага - Дзень памяці воінаў - інтэрнацыяналістаў

15.02.2024
15 лютага - Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. Дзень, калі мы шануем памяць салдат, чыя смеласць і самаахвярнасць праславілі Радзіму за яе межамі. Яны неслі службу ў гарачых кропках свету, абараняючы мір і справядлівасць. Няхай іх подзвіг заўсёды будзе ў сэрцах народа, іх ахвярнасць не застанецца незаўважанай. У нашай установе адукацыі сёння прайшлі тэматычныя інфармацыйныя і класныя гадзіны, прымеркаваныя да гэтай важнай даты.