Дыялогавая пляцоўка "Выбар прафесіі - выбар будучыні"

25.01.2024
25 студзеня ў рамках прафарыентацыйнай работы для навучэнцаў школы адбылася дыялогавая пляцоўка з маладымі спецыялістамі Галынкаўскага лясніцтва памочнікам ляснічага Капыловай Дар'яй Дзянісаўнай і майстрам лесу Капыловым Яўгенам Міхайлавічам па тэме "Выбар прафесіі - выбар будучыні". Госці мерапрыемства расказалі аб навучальнай установе, якую закончылі, звярнулі ўвагу на тое, што лесагаспадарчы факультэт БДТУ — найстарэйшы факультэт Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта. Сёння ён складаецца з 7 кафедр, на якіх вучацца больш за 800 студэнтаў. Асноўным напрамкам работы факультэта стала стварэнне і ўдасканаленне шматузроўневай сістэмы падрыхтоўкі спецыялістаў лясной гаспадаркі, якая адпавядае сусветным стандартам.