Спартыўны квэст «Мы за ЗЛЖ»

03.02.2024
3 лютага ў рамках акцыі “Міншчына спартыўная. Зіма» навучэнцы школы прынялі ўдзел у спартыўным квэсце «Мы за ЗЛЖ», арганізаваным сумесна з Галынкаўскім СДК. Галоўная мэта мерапрыемства - пашырыць уяўленне дзяцей аб здаровым ладзе жыцця, садзейнічаць фарміраванню станоўчых адносін да здароўя, заняткаў фізічнай культурай і спортам. Школьнікі выконвалі разнастайныя заданні па станцыях "Мы - каманда", "Смачна і карысна!", "Вышэй, хутчэй, мацней", "Спартыўная", "Правілы Айбаліта", "Турыстычная".