Дзень грамадзянскага і патрыятычнага выхавання

03.02.2024
3 лютага шосты школьны дзень быў прысвечаны грамадзянскаму і патрыятычнаму выхаванню. З мэтай фарміравання ў вучняў пачуцця патрыятызму, грамадзянскай свядомасці і гонару за сваю краіну, малую радзіму навучэнцы пачатковай школы прынялі ўдзел у краязнаўчым брэйн – рынгу “Наша малая радзіма”. Дзеці адказалі на пытанні віктарыны пра Беларусь, збіралі карту Беларусі, спаборнічалі ў адгадванні загадак, склалі прыказкі і прымаўкі пра Радзіму, з цікавасцю слухалі факты пра аг.Галынку, яе гістарычныя і культурныя мясціны. Для навучэнцаў 7-8 класаў прайшоў гістарычны віраж "Аб мінулым - для будучыні". Школьнікі гаварылі аб гістарычнай памяці, пашырылі свае уяўленні пра самыя трагічныя старонкі ў гісторыі нашай краіны, вывучыўшы некаторыя факты навучальнага дапаможніка «Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны» для 5–9-х класаў.