Дзень сямейнага выхавання

27.01.2024
27 студзеня шосты школьны дзень быў прысвечаны сямейнаму выхаванню. Для вучняў пачатковай школы прайшла гадзіна разважанняў «Права на сям'ю». Рабяты гаварылі аб сям'і, аб яе значэнні ў жыцці кожнага чалавека, аб сямейных каштоўнасцях, якія дапамагаюць сям'і выстаяць перад любымі жыццёвымі цяжкасцямі. Навучэнцы 6-9 класаў абмяркоўвалі праблему разумення іншых людзей. Класны кіраўнік звярнула ўвагу хлопчыкаў і дзяўчынак на тое, што жыццё чалавека пачынаецца з сям'і, дзе ён фарміруецца як грамадзянін, і каб сям'я была моцнай і дружнай, трэба гэтага хацець. Таму кожнаму ў сям'і неабходна паважаць іншых як асобу, прымаць іх такімі, якія яны ёсць, падтрымліваць і клапаціцца адзін пра аднаго, каб у сям'і было толькі "Мы", а не "Я+Я".