Спартыўнае мерапрыемства «Лыжныя старты»

27.01.2024
З мэтай умацавання здароўя, прапаганды здаровага ладу жыцця, павышэння цікавасці да зімовых відаў спорту 27 студзеня ў рамках акцыі “Міншчына спартыўная. Зіма» навучэнцы школы з задавальненнем прынялі ўдзел у спартыўным мерапрыемстве «Лыжныя старты». Спаборніцтвы падарылі яркія эмоцыі і бадзёры зарад энергіі для навучэнцаў на наступны тыдзень.