27 студзеня - Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакосту

26.01.2024
Сёння ў нашай установе адукацыі прайшлі тэматычныя інфармацыйныя і класныя гадзіны, прымеркаваныя да Міжнароднага дня памяці ахвяр Халакосту. Мерапрыемствы нагадалі навучэнцам аб трагічных падзеях масавага знішчэння яўрэяў нацыстамі і іх саюзнікамі на тэрыторыі Еўропы ў перыяд Другой сусветнай вайны. Калючы дрот, больш за мільён загінулых і дзясяткі тысяч знясіленых паўжывых вязняў… 79 гадоў назад, 27 студзеня 1945 года, Савецкая Армія вызваліла адзін з самых страшных фашысцкіх канцлагераў смерці Асвенцым (Аўшвіц).У 2005 годзе па ініцыятыве Расіі, Ізраіля, ЗША і яшчэ каля 90 краін свету Генеральная Асамблея Арганізацыі Аб’яднаных Нацый аб’явіла 27 студзеня Міжнародным днём памяці ахвяр халакосту: у памяць аб масавым знішчэнні яўрэйскага насельніцтва ў канцлагеры ў Асвенцыме.