Школа Актыўнага Грамадзяніна для навучэнцаў 8-10 класаў

25.01.2024
25 студзеня 2024 года ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта "Школа Актыўнага Грамадзяніна" для навучэнцаў 8-10 класаў прайшоў адкрыты дыялог па тэме "Радзіма мая Беларусь у асобах. Слаўныя імёны ў навуцы і адукацыі» (аб дзеячах навукі, прадстаўніках сістэмы адукацыі). Госцем мерапрыемства была ветэран педагагічнай працы Бобка Таццяна Аляксееўна. Таццяна Аляксееўна звярнула ўвагу навучэнцаў на тое, што прафесія педагога ў сучасным грамадстве з'яўляецца асабліва важнай, на тое, якія якасці адрозніваюць настаўніка- патрыёта сваёй радзімы і што значыць быць патрыётам. Педагог падзялілася сакрэтамі прафесійнага майстэрства, расказала пра сваіх вучняў, якія дасягнулі значных поспехаў.