Гульнявы квэст «Зімовыя забавы»

20.01.2024
20 студзеня ў рамках акцыі “Міншчына спартыўная. Зіма» для навучэнцаў школы прайшоў гульнявы квэст «Зімовыя забавы». Галоўная мэта мерапрыемства - далучэнне дзяцей да здаровага ладу жыцця з дапамогай гульнявых заданняў і рухаў на свежым паветры. Выдатнае зімовае надвор'е, станоўчыя эмоцыі, цікавасць да зімовых гульняў - забаў сталі цудоўным падарункам для школьнікаў.