Дзень працоўнага выхавання і прафесійнай арыентацыі

20.01.2024
20 студзеня шосты школьны дзень быў прысвечаны працоўнаму выхаванню і прафесійнай арыентацыі. Для навучэнцаў 1 - 4 класаў быў праведзены вусны часопіс "У свеце цікавых прафесій". Падчас мерапрыемства школьнікі пашырылі свае веды аб свеце прафесій, атрымалі новую інфармацыю аб якасцях, уласцівых людзям тых ці іншых прафесій. Дзеці з задавальненнем выканалі цікавыя заданні і зразумелі, што любы від працы патрабуе пэўных ведаў і ўменняў. Навучэнцы 6-7 класаў адправіліся на экскурсію ў Галынкоўскае лясніцтва ДЛГУ «Клецкі лясгас». Рабяты даведаліся аб лесагаспадарчай дзейнасці ўстановы, аб нарыхтоўцы драўніны, яе перапрацоўцы, рэалізацыі на ўнутраны рынак і на экспарт, нарыхтоўцы прадукцыі пабочнага карыстання.