Урачыстае ўручэнне падзяк начальніка ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме Клецкага райвыканкама

17.01.2024
17 студзеня ў нашай установе адукацыі адбылося ўрачыстае ўручэнне падзяк начальніка ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме Клецкага райвыканкама Клімовіча А.М. бацькам навучэнцаў, дыпламантаў конкурсу работ даследчага характару Мінскай вобласці "Ад даследаванняў да адкрыццяў": Булат Зоі Аляксееўне, маці навучэнца 6 класа Няміра Мацвея, і Курачыцкай Святлане Мікалаеўне, маці навучэнца 7 класа Курачыцкага Яўгена.