Дзень здаровага ладу жыцця

13.01.2024
13 студзеня шосты школьны дзень быў прысвечаны здароваму ладу жыцця. Навучэнцы пачатковай школы гаварылі аб правільным харчаванні, аб карысных прадуктах, аб тым, для чаго чалавеку патрэбныя вітаміны і як правільна іх неабходна прымаць. Адказы на пытанні якія звычкі лічацца шкоднымі і чаму, якія з іх аказваюць згубнае ўздзеянне на арганізм чалавека і як ад іх пазбавіцца, спрабавалі знайсці навучэнцы 6-8 класаў. Школьнікі прынялі ўдзел у прэзентацыі "Шкодныя звычкі: ворагі ці сябры?" Галоўная мэта мерапрыемства - папярэджанне з'яўлення ў падлеткаў шкодных звычак, фарміраванне патрэбнасці ў здаровым ладзе жыцця.