Адзіны ўрок, прысвечаны 80-годдзю трагедыі ў в. Ола «Ола - сястра Хатыні»

12.01.2024
12 студзеня для навучэнцаў 1-10 класаў прайшоў адзіны ўрок, прысвечаны 80-годдзю трагедыі ў в. Ола «Ола - сястра Хатыні». Галоўнай мэтай мерапрыемства было паглыбленне ведаў навучэнцаў аб гістарычным мінулым беларускага народа, фарміраванне ўяўленняў аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны праз знаёмства з трагічнымі падзеямі ў в. Ола. Класныя кіраўнікі акцэнтавалі ўвагу навучэнцаў на тым, што мы, дзеці народа, які ў тую страшную вайну страціў кожнага трэцяга жыхара, павінны помніць і шанаваць памяць тых, хто аддаў свае жыцці за наша будучае і мірнае неба над галавой, расказваць дзецям, унукам, сябрам аб Вялікай Айчыннай вайне, перадаваць гэта праз пакаленні, каб не дапусціць паўтарэння трагедыі.