Рэспубліканская дабрачынная акцыя "Ад усёй душы"

08.01.2024
8 студзеня члены піянерскай дружыны і актывісты ГА "БРСМ" школы далучыліся да рэспубліканскай дабрачыннай акцыі "Ад усёй душы". Рабяты павіншавалі з Новым годам і Калядамі ветэранаў педагагічнай працы Сасіновіч Алену Аляксееўну, Бобка Таццяну Аляксееўну, Іванейчык Тамару Іванаўну, Чурылу Галіну Іосіфаўну, работнікаў школы Аляксейчык Ірыну Канстанцінаўну, Кавальчук Галіну Васільеўну і ўручылі ім салодкія сувеніры і віншавальныя паштоўкі.