«Вясёлая прагулка разам»

30.11.2023
У марозную снежную раніцу ў апошні дзень лістапада выхаванцы дашкольнай групы разам са сваімі бацькамі і выхавацелямі наведалі школьны музей “Беларуская хата”. Кіраўнік музея Бобка С.І. пазнаёміла іх з побытам нашых дзядоў і прадзедаў, паказала цікавыя экспанаты. Экскурсія прадоўжылася ў кабінеце гісторыі ў краязнаўчым кутку. Госці ўбачылі макеты маёнтка Вендорфаў, даведаліся ад настаўніка Пухнач Л.А. гісторыю гэтага дваранскага роду. Завяршылася сустрэча дружным чаяваннем. Вось так цікава і з карысцю прайшла «Вясёлая прагулка разам».