Гадзіна здароўя «Энергія руху»

25.11.2023
Фізічная актыўнасць - гэта аснова здаровага жыцця. Для нармальнага функцыянавання нашаму арганізму патрэбны энергія і здароўе, сіла. У гэтым і пераканаліся навучэнцы нашай школы, для якіх 25 лістапада ў рамках акцыі «Міншчына спартыўная» прайшла гадзіна здароўя «Энергія руху». У ходзе мерапрыемства рабяты вырашалі гульнявыя задачы і выконвалі заданні, што ў сваю чаргу садзейнічала замацаванню асноўных правіл здаровага ладу жыцця, прафілактыцы шкодных звычак.